Юзаф Шыманчык

беларускі і польскі фатограф From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Юзаф Шыманчык або Язэп Шыманчык (польск.: Józef Szymańczyk; 25 красавіка 1909[1], Косава — 11 ліпеня 2003[1], Лодзь) — беларускі і польскі фатограф.

Хуткія факты Юзаф Шыманчык, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Выпадкова пазнаёміўся з фотаапаратам 14-гадовым хлопчыкам і захапіўся тэхнікай і фотамастацтвам. Пачынаў юнаком самавукам, з часам набыў прафесійнае майстэрства і заснаваў фотаатэлье ў Косаве.

Апантаны ідэямі Яна Булгака, прыхільніка фатаграфавання радзімы, Шыманчык дакументаваў родныя мясціны — беларускае Палессе, азёры Белае і Спораўскае, Косава, Пескі, Слонім, Пінск, рабочых, сялян, сцэны іх быту і працы, шмат іншага.

Да 2-й сусветнай вайны Юзаф Шыманчык ажаніўся з Аленай Ласько, швачкай, таксама родам з Косава. У пачатку вайны Юзаф і Алена пераехалі ў Слонім, жылі ў цэнтры горада ў старым двухпавярховым доме, у кватэры з балконам на другім паверсе. У цэнтры горада Юзаф меў майстэрню, займаўся толькі фотасправай, фатаграфаваў усіх, хто прыходзіў у майстэрню або прасіў сфатаграфаваць дома. Неяк у горадзе быў мітынг, цяжарная Алена выйшла на балкон паслухаць і ён абваліўся, яна загінула. У ліпені 1944 года, немцы пакінулі Слонім, савецкія салдаты кінулі гранату ў майстэрню Шыманчыка, усё згарэла. Выратаваць Юзаф здолеў некаторыя здымкі і негатывы, якія былі ў падвале.[2]

Па вайне Шыманчык пераехаў у Польшчу, сорак гадоў працаваў фатографам у Кутне. Выйшаў на пенсію ў 1985 годзе і пераехаў да дачкі ў Лодзь.

Некалькі разоў наведваў Беларусь, у 1999 годзе разам са здымачнай групай Варшаўскага тэлебачання — Косаўшчыну, Слонім і іншых мясцінах, здымалі пра яго дакументальны фільм Fotograf Polesia (Фатограф Палесся). Мастак сустрэўся з некаторымі героямі сваіх фотаздымкаў, якія нават памяталі як ён іх фатаграфаваў.[2]

У 1990-х гадах з Юзафам Шыманчыкам перапісваўся Сяргей Чыгрын, дасылаў яму беларускія выданні і як падзяку атрымліваў здымкі Слоніма 1942—1944 гадоў, якія публікаваў у перыёдыцы і сваіх кнігах.[2]

Дачка Юзафа Шыманчыка Ірэна Даманска ў 2010 годзе ў Торуні ў галерэі «Вазоўня» ладзіла выстаўку, прысвечаную бацьку — «Юзаф Шыманчык: паміж фатаграфіяй бытавой і „айчыннай фатаграфіяй“». Наведвальнікі выставы і крытыкі ў польскай прэсе адзначалі, што аўтар здымкаў 1930-х гадоў не толькі фіксаваў прыгажосць краявідаў і характарных чалавечых тыпаў, але паказаў і прозу жыцця, часта беднага і цяжкага, бяду палескай вёскі. Творы Юзафа Шыманчыка даводзяць, што ў гісторыі беларускай і польскай фатаграфіі 1930-х гадоў трэба роўна ўлічыць і вартасць сацыяльнай фатаграфіі як плыні піктарыялізму.[1] У 2012 годзе ў Варшаве Ірэна Даманска чытала лекцыю пра свайго бацьку з паказам яго твораў і фрагментаў фільмаў Polesia czar (Чароўнасць Палесся) і Fotograf Polesia[3].

У 2024 годзе выйшаў альбом твораў Юзафа Шыманчыка[4]. У 2025 годзе ў Варшаве адбылася выстаўка «Polesie w fotografii Józefa Szymańczyka»[5].

Захавалася каля 400 этнаграфічных і дакументальных здымкаў з Палесся.[2]

У 1990-х гадах 50 фотаздымкаў у Юзафа Шыманчыка набыў Бярозаўскі гісторыка-краязнаўчы музей, таксама фатограф падарыў музею адзін са сваіх фотаальбомаў. Пазней, Ірэна Даманска падарыла Бярозаўскаму гісторыка-краязнаўчы музею запіс фільма Fotograf Polesia.[2]

Фотаздымкі Юзафа Шыманчыка захоўваюцца ў калекцыях музеяў і бібліятэк Варшавы, Кракава, Беластока, Мінска, Вільні, Бярозы, Слоніма, Пінска, Пружан і іншых гарадоў.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads