Ягор Аляксеевіч Піцык
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ягор Піцык (нар. 1 лютага 1995) — беларускі футбаліст, нападнік.
Remove ads
Клубная кар’ера
З 2014 года пачаў выступаць за дубль брэсцкага «Дынама», у тым жа годзе часам пачаў трапляць і асноўную каманду. 23 лістапада 2014 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 63-й хвіліне ў матчы супраць «Нёмана» (0:1).
У сезоне 2015 чатыры разы выйшаў на поле за асноўную каманду (заўсёды на замену). У жніўні 2015 года быў аддадзены ў арэнду ў «Кобрын»[2]. Правёў у першай лізе 13 матчаў. З лютага 2016 года стаў рыхтавацца да новага сезона разам з «Дынама». У сакавіку праходзіў прагляд у «Смалявічах-СТІ», а ў красавіку далучыўся да «Баранавічаў». У жніўні 2016 года пакінуў баранавіцкі клуб[3] і неўзабаве вярнуўся ў Брэст, дзе да канца сезона 2016 выступаў за дубль.
У лютым 2017 года прыбыў на прагляд у пінскую «Хвалю»[4], аднак пазней далучыўся да мікашэвіцкага «Граніта». Улетку 2017 года перабраўся ў клуб польскай Трэцяй лігі ГКС (Вікелец). У пачатку 2018 года планаваў далучыцца да брэсцкага «Руха», але пазней зноў адправіўся на прагляд у «Хвалю» і ў сакавіку 2018 года падпісаў кантракт з пінскім клубам[5]. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў каманду[6] і неўзабаве далучыўся да «Смаргоні»[7].
У лютым 2019 года падоўжыў кантракт са смаргонскім клубам[8], аднак да пачатку чэмпіянату 2019 пакінуў каманду і перабраўся ў «Івацэвічы». У красавіку 2020 года далучыўся да мікашэвіцкага «Граніта», аднак згуляў толькі ў адным матчы. У ліпені 2020 года вярнуўся ў «Івацэвічы»[9].
У пачатку 2021 года далучыўся да «Брэстжылбуда», дзе гуляў да канца сезона. У студзені 2022 года заняў пасаду адміністратара ў дублі брэсцкага «Руха»[10], аднак у хуткім часе клуб зняўся са спаборніцтваў.
З восені 2022 года выступаў за польскі клуб «Оса» з Біскупца. У пачатку 2023 года трэніраваўся з «Нівай» з Доўбізны, аднак у выніку не трапіў у заяўку каманды на сезон, засяродзіўся на пасадзе спартыўнага дырэктара клуба[11]. У красавіку 2023 года стаў начальнікам каманды ў брэсцкім «Дынама».
Remove ads
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads