Ягор Валер’евіч Сямёнаў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ягор Сямёнаў (нар. 6 студзеня 1988, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Астравец».
Remove ads
Клубная кар’ера
Выхаванец мінскай «Змены», у 2005 годзе выступаў за фарм-клуб «Змена-2», аднак з-за праблем са здароўем вымушаны быў скончыць кар’еру. Пазней вучыўся ва ўніверсітэце і працаваў, гуляючы ў футбол на аматарскім узроўні. Пазнейшае абследаванне выявіла, што праблемы са здароўем прайшлі[4].
У 2010 годзе пачаў гуляць за смалявіцкі «Вігвам» у Другой лізе. Пасля паспяховага сезона (стаў найлепшым бамбардзірам каманды з 12 галамі) атрымаў прапанову ад «Клечаска». У студзені 2012 года падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[5], аднак у красавіку таго ж года быў аддадзены ў арэнду ў «Смаргонь»[6]. На наступны год ужо стаў іграком «Смаргоні» на трывалай аснове, а ў 2014 годзе вырашыў перайсці ў «Смалявічы-СТІ», дзе стаў адным з асноўных ігракоў.
У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у стан дэбютанта Вышэйшай лігі — футбольнага клуба «Крумкачы»[7] і ў сакавіку падпісаў кантракт. 2 красавіка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць «Белшыны» (1:1). Спачатку ў асноўным выхадзіў на замену, аднак у канцы сезона замацаваўся ў стартавым складзе «Крумкачоў» на пазіцыі левага паўабаронцы. Сезон 2017 пачынаў у асноўным складзе каманды, пазней стаў часцей выхадзіць на замену ці заставацца на лаўцы запасных. У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў «Крумкачы»[8].
У жніўні 2017 года далучыўся да мінскага «Промня»[9], якому па выніках сезона 2017 дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу. У сезоне 2018 быў адным з асноўных ігракоў каманды.
У студзені 2019 года перайшоў у «Слуцк»[10], дзе стаў адным з асноўных ігракоў, толькі ў канцы сезона 2019 стаў часцей заставацца на лаўцы запасных. У снежні 2019 года падоўжыў пагадненне са «Слуцкам»[11]. У сезоне 2020 быў трывалым іграком стартавага складу. У студзені 2021 года стала вядома, што Сямёнаў застаецца ў «Слуцку»[12]. У 2021 годзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У снежні 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў слуцкі клуб[13].
У лютым 2022 года папоўніў склад «Смаргоні». Стаў капітанам каманды, дапамог клуб па выніках сезона 2022 вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У пачатку 2023 года трэніраваўся з камандай, аднак новы кантракт не быў падпісаны, таму не трапіў у заяўку «Смаргоні» на сезон і не ўдзельнічаў у афіцыйных матчах.
У ліпені 2023 года перайшоў у «Астравец»[14].
Remove ads
Дасягненні
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2017
Статыстыка выступленняў
Грамадзянская пазіцыя
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[15].
Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[16][17].
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads