Ягор Спліт
расійскі спявак і рэпер From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ягор Спліт (руск.: Егор Сплит), сапраўднае імя Ягор Мікалаевіч Булаткін (нар. 25 чэрвеня 1994, Пенза, Расія) — расійскі спявак і рэпер.
Remove ads
Біяграфія
Сям’я лічылася даволі забяспечанай і вельмі музычнай, што спрыяла ранняму далучэнню Ягора да свету музыкі. Але ў юнака было шмат іншых захапленняў: ён вучыўся ў ліцэі з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы, захапляўся шахматамі, займаўся футболам, баскетболам, тэнісам і більярдам[4]. Скончыў Ліцэй сучасных тэхналогій кіравання нумар 2 у горадзе Пензе. З самага юнага ўзросту Ягор пачаў захапляцца хіп-хопам[5]
Са школьнага ўзросту адчуваў у сабе трапяткое стаўленне да музыкі і творчай сферы ў цэлым. Таксама Ягор рабіў запісы сваіх першых вопытаў выканання напісаных ім тэкстаў[6].
Remove ads
Кар’ера і творчасць
У 2011 годзе карыстальнікі інтэрнэту ўбачылі яго першы кліп «Любовь в сети», які ён зняў самастойна. У 2012 годзе стаў пераможцам конкурсу «Звезда „Вконтакте“ — Пятый канал» у намінацыі «Найлепшы хіп-хоп праект», пасля якога выступіў са сваёй песняй «Вдохновение» на адной з галоўных эстрадных пляцовак Санкт-Пецярбурга — у канцэртнай зале «Кастрычніцкі»[7].
Лэйбл Black Star Inc. звярнуў сваю ўвагу на Ягора Крыда пасля выхаду яго кавера на песню Цімаці «Не сходи с ума», лічыльнік праглядаў якога перасягнуў адзнаку ў мільён праглядаў. У красавіку 2012 года Ягор Крыд падпісаў кантракт з музычным лэйблам Black Star Inc[8] У сакавіку 2019 года Ягор пакінуў лэйбл.[9].
Remove ads
Папулярнасць і першы альбом
У 2014 годзе артыст выпускае сінгл «Самая Самая», які займае першыя радкі хіт-парадаў і музычных чартаў[10]. На дадзены момант у відэакліпа на песню 80 мільёнаў праглядаў на YouTube[11].
2 красавіка 2015 года выпусціў першы студыйны альбом — «Холостяк». Новым хітом Ягора з гэтага альбома стала песня «Невеста». 25 ліпеня 2015 года выступіў на фестывалі Europa Plus LIVE 2015, які праходзіў у Маскве, у спартыўным комплексе «Лужнікі»[12].
31 снежня 2015 года ў праграме «Навагодняя ноч на першым» праспяваў песню «Самая Cамая».
1 студзеня 2016 года ў «Навагоднім Блакітным Агеньчыку 2016» праспяваў рэмейк песень «Самая Самая» і «Надежда» сумесна з Іосіфам Кабзонам. Выступіўшы на тэлебачанні, Ягор атрымаў шырокую публіку, якая раней не ведала пра існаванне такога спевака.
Чарты
Remove ads
Сям’я
Зноскі
- Егор Крид (Егор Булаткин) // Forbes Россия — Axel Springer SE, 2004. Праверана 2 ліпеня 2022.
- ‘Scum will pay for their words!’: Khabib in social media skirmish with Russian rap stars // RT — 2005. Праверана 2 ліпеня 2022.
- DiGiacomo F. Global Smashes And Local Stars: The Top Acts In 10 Countries // Billboard — Penske Media Corporation, 2020. — ISSN 0006-2510 Праверана 2 ліпеня 2022.
- mp3lav.com
- Егор Крыд представит свой дебютный альбом «Холостяк» 2 апреля(недаступная спасылка). Woman.ru (17 сакавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2021. Праверана 13.07.2015.
- Вышла deluxe-версия альбома Ягора Крыда «Холостяк»(недаступная спасылка). Русское радио (18 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2020. Праверана 13.07.2015.
- Алексей Мажаев: Рецензия на альбом «Холостяк» . InterMedia (20 апреля 2015). Праверана 13.07.2015.
- Егор Крид выпустил альбом «Холостяк» . OK Magazine (8 красавіка 2015). Праверана 13.07.2015.
- Краснова, Алина: Данила Козловский, Ягор Крыд и другие парни, которых мы хотим в шоу «Холостяк» . Cosmopolitan (9 чэрвеня 2015). Праверана 13.07.2015.
- Егор Крид: «Я удивлён, что меня считают суперкапризной звездой»(недаступная спасылка). Super.ru (9 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2015. Праверана 5.02.2015.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads