Ягор Віктаравіч Стралкоўскі

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ягор Стралкоўскі (нар. 6 сакавіка 2002, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца.

Хуткія факты Ягор Стралкоўскі, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец РЦАР БДУ, некаторы час гуляў у юнацкіх камандах мінскага «Промня», у 2020 годзе пачаў выступаць за дубль «Энергетыка-БДУ». У лютым 2021 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр», аднак застаўся ў сталічным клубе на правах арэнды. Да сезона 2021 рыхтаваўся з асноўнай камандай, стаў рэгулярна з’яўляцца на лаўцы запасных, а 22 мая 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць «Слуцка» (1:0). З верасня стаў трывала з’яўляцца на полі ў асноўнай камандзе, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену.

У студзені 2022 года арэнда была падоўжана на сезон 2022, аднак з-за траўмы абаронца не выхадзіў на поле. У студзені 2023 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Энергетык-БДУ»[2].

У сакавіку 2023 года далучыўся да петрыкаўскага «Шахцёра»[3], дзе выступаў да канца 2023 года.

Remove ads

Міжнародная кар’ера

29 сакавіка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм у таварыскім матчы з Грузіяй (1:4).

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads