Ядранец беспрыкветнічкавы
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ядране́ц беспрыкветнiчкавы[1], Ядранец беспрыкветнікавы[2][3] (Thesium ebracteatum) — від кветкавых раслін роду Ядранец (Thesium) сямейства Santalaceae.
Remove ads
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 30 см з паўзучымі падземнымі парасткамі. Сцябло прамое, не галінастае. Лісце чаргаванае, лінейна-ланцэтнае, завостранае. Кветкі адзіночныя, дробныя, з адхіленымі кветаножкамі. Калякветнік пяціраздельны, званочкавай формы, зялёны звонку, унутры — жаўтавата-белы. Тычынак — 5. Плод — арэшак.
Распаўсюджанне і экалогія
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, пераважна стэпавых зон Усходняй[4]. Расце на сухіх лугах і сухіх лясах, травяністых схілах, узгорках і ўзлесках. Паўпаразіт, які развіваецца на каранях іншых раслін. Цвіце ў маі—чэрвені.
Ахова
Унесена ў Чырвоныя кнігі Польшчы[5] і Беларусі[6]. Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі[7].
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 130. — 160 с. — 2 350 экз.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Red list of plants and fungi in Poland. Czerwona lista roślin i grzybów Polski. Zbigniew Mirek, Kazimierz Zarzycki, Władysław Wojewoda, Zbigniew Szeląg (red.). Kraków: Instytut Botaniki im. W. Szafera, Polska Akademia Nauk, 2006. ISBN 83-89648-38-5.
- В Красную книгу Беларуси внесено 19 новых видов дикорастущих растений Архівавана 12 студзеня 2012. (руск.)
- Ленец бесприцветничковый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads