Якаў Раманавіч Маскаленка

Герой Савецкага Саюза From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Якаў Раманавіч Маскаленка (19221966) — старшы сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Хуткія факты Якаў Раманавіч Маскаленка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
Магіла Маскаленка на Усходніх могілках Мінска.

Якаў Маскаленка нарадзіўся 2 сакавіка 1922 года ў вёсцы Вялікія Аўцюкі (цяпер Калінкавіцкі раён Гомельскай вобласці Беларусі). У 1940 годзе ён скончыў Мазырскае педагагічнае вучылішча, пасля чаго працаваў настаўнікам у вясковай школе. У тым жа годзе Маскаленка быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны апынуўся ў варожым тыле, ваяваў у складзе партызанскай брыгады. У чэрвені 1944 года вярнуўся ў Чырвоную Армію, быў стралком 1323-га стралковага палка 415-й стралковай дывізіі 61-й арміі 1-га Беларускага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Пінска[1].

1214 ліпеня 1944 года Маскаленка ў ліку першых пераправіўся праз раку Піна і заняў абарону ў цэнтры горада, пасля чаго адбіў вялікую колькасць нямецкіх контратак, асабіста знішчыўшы 2 варожых танка[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года чырвонаармеец Якаў Маскаленка быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка»[1].

Пасля заканчэння вайны ў званні старэйшага сяржанта Маскаленка быў дэмабілізаваны. Пражываў і працаваў у Мінску. Раптоўна памёр 19 сакавіка 1966 года[1].

Быў таксама узнагароджаны шэрагам медалёў[1], у тым ліку медалём «За адвагу»[2].

Remove ads

Зноскі

  1. Москаленко Яков Романович (руск.). AZ Library. Праверана 2014-3-21.
  2. Музейный комплекс «Дорога памяти»(недаступная спасылка) (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads