Ямна (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Я́мна — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дрыса, за 27 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, на 3 км на паўночны захад ад вёскі Шарстова.
Плошча паверхні возера складае 0,92 км². Найбольшая глыбіня 3,8 м, сярэдняя 2,3 м. Даўжыня 1,56 км, найбольшая шырыня 0,72 км. Даўжыня берагавой лініі 4,92[1] км. Аб’ём вады 2,15 млн. м³. Плошча вадазбору 13,4 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м (на паўночным ўсходзе да 12 м, стромкія), параслі лесам. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, пясчаныя. Дно плоскае, у прыбярэжнай частцы да глыбіні 2 м выслана пяском і апясчаненым ілам, глыбей сапрапелем. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці да 60 м, зарастае да глыбіні 2 м. Упадаюць 6 ручаёў, выцякае ручай Язьмянок у возера Усвеча .
У возеры водзяцца лешч, шчупак, гусцяра, плотка, краснапёрка, акунь, лінь і іншыя віды рыб.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads