Янка Чабор

From Wikipedia, the free encyclopedia

Янка Чабор
Remove ads

Янка Чабор (сапр.: Іван Сцяпанавіч Патаповіч; 11 ліпеня 1911, вёска Рачканы, Слуцкі павет, Мінская губерня, цяпер Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць1943(?), ГУЛАГ) — беларускі паэт, публіцыст, удзельнік нацыянальна-вызваленчай барацьбы ў Заходняй Беларусі.

Хуткія факты Янка Чабор, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

У 1931 скончыў Віленскую беларускую гімназію; вучыўся ў Віленскім універсітэце. Першыя свае вершы змясціў у 1928 у рукапісным часопісе падпольнай камсамольскай групы Віленскай беларускай гімназіі «Васілёк» (№ 1). У 1931 апублікаваў «Адкрыты ліст» з заклікам да заходнебеларускіх пісьменнікаў аб'яднацца ў адзіную пісьменніцкую арганізацыю. Адзін са стваральнікаў Літаратурнага фронту сялянска-рабочых пісьменнікаў Заходняй Беларусі. 10.12.1933 на з'ездзе пісьменнікаў абраны рэдактарам-выдаўцом часопіса «Літаратурная старонка», які стаў друкаваным органам Літаратурнага фронту. Першы нумар часопіса выйшаў з друку 25.1.1934 і адразу быў канфіскаваны польскімі ўладамі. Янка Чабор быў асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі. Выйшаў з турмы ў верасні 1936 па амністыі. Заняўся арганізацыяй кааператываў у вёсках сваёй ваколіцы. У 1939 браў удзел у арганізацыі работы першых савецкіх устаноў у Заходняй Беларусі. Мяркуецца, што загінуў у лагеры.

Remove ads

Творы

  • Заклік; Гэй, арліная мая сіла: [Вершы] // Літаратурная старонка. 1934, 25 студз.;
  • Заклік; «Гэй, арліная мая сіла…»: [Вершы] // Сцягі і паходні. Мн., 1965.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads