Ян Друцкі-Сакалінскі
(пам. 1630) пісар і рэферэндар вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ян Друцкі-Сакалінскі (? — 1630) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Remove ads
Біяграфія
З княжацкага роду Друцкіх-Сакалінскіх герба «Друцк». Сын Андрыяша Друцкага-Сакалінскага.
Дваранін і сакратар вялікага князя літоўскага, пісар вялікі літоўскі з 1608 года, рэферэндар вялікі літоўскі ў 1630 годзе. Вызначыўся падчас удзелу у Вялікім пасольстве ў Маскву 1608—1609 гадоў, потым у паходзе ў Расію 1611—1613 гадоў падчас вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—1618 гадоў. У 1613 годзе атрымаў староствы Даўгоўскае і Пералайскае, пазней Мсціслаўскае, Радамскае і Старадубскае.
У канцы жыцця набыў у стрыечнага пляменніка Стафана Караля маёнтак Камень-Астроўна, які пазней прададзены яго дачкой Элеанорай (жонкай М. А. Хлявіцкага) іншаму родзічу — Крыштофу Міхаілу Друцкаму-Сакалінскаму (нашчадку Міхаіла Васілевіча). У 1631 годзе Элеанора разам з мужам прадалі Льву Сапегу Сянно і Бешанковічы.
Remove ads
Зноскі
- Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 475.
- Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI‒XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2019. — С. 167. — ISBN 978-83-65880-76-5
- Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. IV, Ziemia smolenśka i województwo smolenśkie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2003. — С. 308. — 412 с. — ISBN 83-7181-279-5
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads