Ян з княжатаў літоўскіх

(1499—1538) пазашлюбны сын Жыгімонта Старога, біскуп віленскі і пазнаньскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Ян з княжатаў літоўскіх
Remove ads

Ян (Януш) «з княжатаў літоўскіх» (8 студзеня 149918 лютага 1538) — біскуп віленскі (1512–1536), затым пазнаньскі (1536–1538).

Хуткія факты Ян з княжатаў літоўскіх, біскуп пазнаньскі[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Пазашлюбны сын караля польскага і вялікага князя ВКЛ Жыгімонта I Старога і Катажыны Охстат Цельнічанкі. Выхоўваўся ў Кракаве і Глогаве. Пазней Ян жыў у Будзе. У 1512 годзе Ян «з князёў літоўскіх» кракаўскі, пазнаньскі і плоцкі канонік. У 1515 годзе вывучаў права ў Балонскім універсітэце. Працаваў у каралеўскай канцылярыі.

У 1519 годзе Папа Леў X прызначыў яго кіраўніком віленскага біскупства. Аднак паўнату ўлады біскупа ён атрымаў толькі ў 1531 годзе пасля канчатковага святарскага пасвячэння.

Пасля прыезду ў Вільню біскуп Ян стаў фактычным намеснікам вялікага князя ў ВКЛ (1519—1536). Актыўна ўдзельнічаў у кананізацыйным працэсе каралевіча Казіміра і стварэнні Статута ВКЛ 1529 года. Пры яго дапамозе Францыск Скарына заснаваў у Вільні друкарню, а з сярэдзіны 1520-х гадоў стаў яго сакратаром. Праводзіў палітыку бацькі адносна абмежавання ўлады свецкіх магнатаў. Для ўмацавання ўлады дынастыі Ягелонаў распрацаваў (з Юрыем Радзівілам) праект прызнання ВКЛ каралеўствам (1526), аднак польскія магнаты не дапусцілі гэтага. 19 мая 1536 года з прычыны рознагалосся з літоўскімі магнатамі Ян адмовіўся ад віленскага біскупства (прыкладна тым часам пакінуў Вільню і Францыск Скарына). 3 сакавіка 1537 года біскуп пазнаньскі.

Remove ads

Зноскі

  1. Visuotinė lietuvių enciklopedija
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q76499581'></a>
  2. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 201.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q125352562'></a>
  3. Catholic-Hierarchy.orgUSA: 1990. Праверана 18 кастрычніка 2020.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q30'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q3892772'></a>
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads