Яраш Малішэўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Яраш Малішэўскі
Remove ads

Я́раш Малішэ́ўскі (4 жніўня 1973, Мінск) — беларускі музыка, гісторык, фалькларыст, літаратар, калекцыянер[1][2].

Хуткія факты Яраш Малішэўскі, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 4 жніўня 1973 года ў Мінску. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў намеснікам дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіву навукова-тэхнічнай дакументацыі, навуковым рэдактарам выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя», супрацоўнікам Беларускага навукова-адукацыйнага цэнтра імя Францішка Скарыны[2].

Аўтар першага ў краіне сістэматызаванага выдання для дзяцей пра народныя музычныя інструменты «Незвычайная энцыклапедыя беларускіх народных інструментаў»[1] (у суаўтарстве з Аксанай Спрынчан). На думку літаратурнага крытыка Людмілы Рублеўскай кніга стала адной з лепшых кніг 2010 года[3].

Remove ads

Музычная творчасць

Выступае як бард, фолк-выканаўца. У сваіх выступах і запісах выкарыстоўвае інструменты: гітара, дуда, лера, перкусія, дудкі, жалейкі, акарыны, пішчыкі, чароткі, арган, мандаліна і іншыя.

Удзельнік гурту «Paparać» (раней — «Pete-Paff»). Супрацоўнічае як аўтар і выканаўца з гуртамі «N.R.M.», «P.L.A.N.», «Garadzkija», «Аляксандра і Канстанцін», «Krona», «Madera Hard Blues» і інш.[1][2]. З 2019 года фольк-гурта «Astroūna».

Аўтар слоў і музыкі песні «Застольная песня» да фільму «Авантуры Пранціша Вырвіча» (2020 г.). Таксама выконваў ў фільме сола на аўтэнтычных інструментах.

Сольная дзейнасць:

Remove ads

Гісторыка-даследчая дзейнасць

Thumb
Узнагароджанне Я. Малішэўскага літ. прэміяй «Блакітны свін — 2016»
Thumb
«Завейны канцэрт» Яраша Малішэўскага, 2017 г.

Яраш Малішэўскі – арганізатар шматлікіх фальклорных экспедыцый па Беларусі. У сваёй творчасці нярэдка выкарыстоўвае народныя і старажытныя песні ва ўласнай апрацоўцы[4].

Даследчык архіўных дакументаў часоў Вялікага Княства Літоўскага[5].

Як гісторык[6] друкаваўся ў часопісах «Беларуская мінуўшчына», «Прырода», «Маладосць», «Вясёлка», газетах «Наша Ніва», «Голас Радзімы», «Туризм и Отдых», зборніку «Вяртаньне»[2], і інш.. Аўтар гістарычнага даследавання пра жыццё Эміліі Плятэр[7].

Сям’я

Паходзіць са шляхецкага роду Малішэўскіх[8]. Меў шлюб з беларускай паэткай Аксанай Спрынчан, дачка — Альжбэта (Альжбэта–Браніслава Малішэўская–Спрынчан).

Узнагароды

  • 2016 — літаратурная прэмія «Блакітны свін»; за цікавыя праекты, праведзеныя цягам году, цудоўныя песні, папулярызацыю беларускай паэзіі, беларускай гісторыі і беларускай музыкі[9].

Фільмаграфія

Год Назва фільма Роля
2020«Авантуры Пранціша Вырвіча»Музыка

Бібліяграфія

Remove ads

Зноскі

  1. Удзельнікі: Яраш Малішэўскі. Паэтычны тэатр Арт.С. Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2015. Праверана 21 студзеня 2015.
  2. Людміла Рублеўская, літаратурны аглядальнік газеты «Беларусь сегодня». Найлепшыя кнігі 2010. Беларуская Палічка. Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2015. Праверана 21 студзеня 2015.
  3. Алег Грушэцкі. «Напрадвесні». Сустракайце вясну. Новы Час (16 сакавіка 2019). Праверана 16 сакавіка 2019.
  4. Грушэцкі А.. З атласам замкаў – па Беларусі. Літаратура і мастацтва (7 чэрвеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2019. Праверана 7 чэрвеня 2019.
  5. Гісторык Яраш Малішэўскі – пра кнігі пра бальшавіцкія рэпрэсіі. 21.by (31 мая 2010). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 21 студзеня 2015.
  6. Дар’я Амяльковіч. То ліцвінка Эмілія Плятэр. газета «Культура (1991)». Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2016. Праверана 21 студзеня 2015.
  7. Алег Грушэцкі. Завейная музыка беларускай дуды. Новы Час (9 снежня 2017). Праверана 13 сакавіка 2019.
  8. Алег Грушэцкі. «Блакітны Сьвін» і сто пластыкавых кубкаў знайшлі гаспадароў. Новы Час (18 мая 2016). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2021. Праверана 24 красавіка 2016.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads