Дзіцячы атлас Беларусі. Замкі, крэпасці, бажніцы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзіцячы атлас Беларусі. Замкі, крэпасці, бажніцы
Remove ads

«Дзіцячы атлас Беларусі. Замкі, крэпасці, бажніцы» — кніга, прысвечаная помнікам беларускай архітэктары[1]; навукова-папулярнае выданне. Выдадзена ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» ў 2019 годзе. Аўтар тэксту і ўкладальнік — Яраш Малішэўскі. Рэдактар — А. В. Спрынчан.

Хуткія факты Дзіцячы атлас Беларусі. Замкі, крэпасці, бажніцы, Жанр ...
Remove ads

Змест

Кніга з’яўляецца своеасаблівай ілюстраванай энцыклапедыяй[2]. У кнізе прадстаўлены 101 помнік беларускага дойлідства[3] — старажытныя замкі, мураваныя крэпасці, каменныя і драўляныя бажніцы — касцёлы, цэрквы, мячэці, сінагогі[4]. У атласе змешчаны як існуючыя помнікі, так і даўно зруйнаваныя, але адноўленыя ў малюнках[5].

Матэрыял у кнізе пададзены ўпарадкавана, па абласцях – для лягчэйшай арыентацыі[4].

У кнізе прадугледжана магчымасць адзначыць мясціны, у якіх ужо пабывалі, — зафарбаваўшы сэрца, якое намалявана каля кожнага помніка архітэктуры[2].

Remove ads

Прэзентацыя

17 мая 2019 года ў мінскай бібліятэцы імя Цёткі адбылася прэзентацыя кнігі. На прэзентацыі прысутнічала шмат цікавых гасцёў — беларускія літаратары, музыканты, гісторыкі, журналісты. Многія з іх так ці інакш звязаны з мясцінамі, пра якія гаворыцца ў кнізе. Яны расказалі свае гісторыі, звязаныя з гэтымі мясцінамі і помнікамі, пра якія ўзгадана ў кнізе. Сярод выступоўцаў былі галоўны рэдактар «Мастацкай літаратуры» Віктар Шніп, мовазнавец Юрый Пацюпа, паэт і журналіст Міхась Скобла, паэтэса і этнакультуролаг Антаніна Хатэнка, гісторык-архівіст Вольга Бабкова, рэстаўратар Ігар Сурмачэўскі, гісторык мастацтва Галіна Флікоп-Світа. Музычную атмасферу стваралі сам Яраш Мальшэўскі, юная цымбалістка Альжбэта Малішэўская-Спрынчан, музыка Піт Паўлаў і фолк-гурт «Астроўна»[2]. Галоўны рэдактар «Мастацкай літаратуры» Віктар Шніп зазначыў, што гэтая кніга — найлепшая з усіх выдадзеных за апошні час выдавецтвам[2].

27 мая 2019 года кніга была прэзентавана на мінскіх курсах «Мова нанова»[3].

Больш інфармацыі Прэзентацыя кнігі ў бібліятэцы ім. Цёткі ...
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Зноскі

  1. Дзіцячы атлас Беларусі. Замкі, крэпасці, бажніцы. УП «Академическая книга» (22 верасня 2019). Праверана 30 мая 2019.
  2. Грушэцкі А.. 101 цуд Беларусі ў адной кнізе. Новы Час (18 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2019. Праверана 30 мая 2019.
  3. Яраш Малішэўскі прэзентаваў дзіцячы атлас Беларусі на „Мове-нанова”(недаступная спасылка). Радыё Рацыя (27 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2019. Праверана 3 чэрвеня 2019.
  4. Грушэцкі А.. З атласам замкаў – па Беларусі. Літаратура і мастацтва. Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2019. Праверана 7 чэрвеня 2019.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads