Ясенец (рака)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Я́сенец — рака ў Оўруцкім раёне Жытомірскай вобласці Украіны і ў Ельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Славечна (басейн ракі Прыпяць).
Даўжыня ракі 63 км. Плошча вадазбору 390 км² (у межах Беларусі даўжыня 23 км, плошча вадазбору 115 км²). Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 м/км. Пачынаецца каля вёскі Леўкавічы Оўруцкага раёна Жытомірскай вобласці (на паўночным усходзе Оўруцкага кража), цячэ ў межах заходняй часткі Мазырскага Палесся. Вусце каля аграгарадка Скароднае Ельскага раёна. Асноўны прыток — рака Звонка (справа) у Оўруцкім раёне. Пад балотамі і забалочанымі землямі 5 % тэрыторыі вадазбору, пад лесам 61 %. Жыўленне мяшанае, пераважна снегавое. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,33 м³/с.
Водапрыёмнік меліярацыйных сістэм.
Remove ads
Літаратура
- Макарэвіч А. А. Ясенец // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 308. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Ясенец // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 468. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 33. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads