Ясколка
род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яско́лка, рагавінка[1] (Cerastium) — род кветкавых раслін сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне
Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны, пераважна апушаныя, вышынёй 5—40 см. Сцяблы прамастойныя або сцелюцца. Лісце супраціўнае, прадаўгаватае, суцэльнае, ланцэтнае або лінейнае. Кветкі белыя або бледна-ружовыя. Вяночак і чашачка пяцічленныя, пялёсткі двунадрэзаныя. Плод — каробачка, якая раскрываецца 10, зрэдку 6 зубцамі. Насенне дробнае, чорнага колеру, шурпатае.

Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Род налічвае каля 100 відаў (на 1974 год), пашыраны пераважна ва ўмеранай зоне Еўропы і Азіі. На тэрыторыі Беларусі 3 віды:[2] ясколка пяцітычынкавая (Cerastium semidecandrum), ясколка палявая (Cerastium arvense), ясколка дзірваністая (Cerastium holosteoides).
Святлолюбівыя, засухаўстойлівыя і зімаўстойлівыя расліны. Растуць на лугах, у лясах, у хмызняках, каля жылля і дарог.
Некаторыя віды
- Cerastium aleuticum
- Cerastium alpinum — Ясколка альпійская
- Cerastium arvense L. — Ясколка палявая
- Cerastium axillare
- Cerastium beegingeanum
- Cerastium biebersteinii — Ясколка Біберштэйна
- Cerastium brachypetalum
- Cerastium brachypodum
- Cerastium cerastioides
- Cerastium dichotomum
- Cerastium diffusum
- Cerastium dinaricum
- Cerastium dubium
- Cerastium fischerianum
- Cerastium fontanum — Ясколка звычайная
- Cerastium glomeratum — Ясколка скучаная
- Cerastium gorodkovianum
- Cerastium gracile
- Cerastium grandiflorum — Ясколка буйнакветная
- Cerastium maximum
- Cerastium nigrescens
- Cerastium nutans
- Cerastium pumilum
- Cerastium purpurascens — Ясколка пурпуровая
- Cerastium regelii
- Cerastium semidecandrum — Ясколка пяцітычынкавая
- Cerastium siculum
- Cerastium sordidum
- Cerastium texanum
- Cerastium tomentosum — Ясколка лямцавая
Значэнне
Некаторыя віды вырошчваюцца як дэкаратыўныя.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 35. — 160 с. — 2 350 экз.
- База Растения Беларуси(недаступная спасылка)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads