Ясколка палявая

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Ясколка палявая
Remove ads

Яско́лка палявая[1][2] (Cerastium arvense) — кветкавая расліна сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae), тыпавы від роду Ясколка (Cerastium).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 6—40 см. Сцябло галінастае ад асновы. Парасткі бясплодныя, распасцёртыя, прыўзнятыя, укараняюцца. Лісце супраціўнае, даўжынёй 1—2 см і шырынёй 1,5—4 мм, простае, суцэльнае, з гладкім краем, апушанае кароткімі валаскамі, сядзячае, у пазухах разам з парасткамі. Кветкі белыя, у паўпарасоніках на верхавінках кветаносных сцяблоў. Пялёсткі кветак у 2 разы даўжэйшыя за чашалісцікі. Плод — каробачка.

Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі, Паўночнай Амерыкі, Паўночнай Афрыкі (Марока), заносны від у Паўднёвай Амерыцы (Аргенціна, Чылі)[3].

Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт, мезатроф[4]. Расце на лугах, у т.л. горных і тундравых, на ўзлесках і палянах, у прыбярэжных і поймавых хмызняках, на камяністых россыпах, па берагах вадаёмаў, на пустках, аблогах, пашах, агародах, каля дарог. Цвіце ў маічэрвені[1].

Засмечвае пасевы.

Remove ads

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986.  583 с., іл. 10 000 экз.
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 35. — 160 с. 2 350 экз.
  3. Ясколка полевая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads