Ястрабель (Столінскі раён)

вёска ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Я́страбель[1] (трансліт.: Jastrabieĺ, руск.: Ястребель) — вёска ў Беларусі, у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Беражноўскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Знаходзіцца каля возера Чартоўскі Вір (Ятрабельскае).

Гісторыя

Вядома па пісьмовых крыніцах з канца XVIII стагоддзя. У 1795 годзе належала памешчыкам Шчытам. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі. Пазней уласнасць Кіневічаў. Ястрабель упамінаецца ў царкоўных дакументах 1879 года як вёска Дубенецкага праваслаўнага прыхода Плотніцкай воласці Пінскага павета Мінскай губерні.

Паводле перапісу 1897 года 4 двары. У 1909 годзе ў вёсцы было 7 двароў. Паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора 1921 года вёска апынулася ў складзе Польшчы.

Паводле першага перапісу насельніцтва Польшчы, які прайшоў 30 верасня 1921 года, вёска (13 двароў) у складзе Плотніцкай гміны Лунінецкага, затым Столінскага паветаў Палескага ваяводства.

У выніку польскага паходу Чырвонай Арміі ў верасні 1939 года і ўз’яднання Заходняй Беларусі з Беларускай ССР вёска ў складзе Беларускай ССР. Перад Вялікай Айчыннай вайной у вёсцы 15 двароў. У сакавіку 1943 года нямецкія акупацыйныя войскі спалілі вёску і загубілі яе 2 жыхароў.

Станам на 1 студзеня 2002 года ў вёсцы 2 двары.

Remove ads

Насельніцтва

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Дулеба, Г. І., Новікава, Г. М., Юркевіч, Ю. С. З гісторыі населенных пунктаў… — С. 624.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads