Ястрабок парасоністы
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ястрабо́к парасоністы[1] (Hieracium umbellatum) — від кветкавых раслін роду Ястрабок (Hieracium) сямейства Астравыя (Asteraceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 50—70 (да 100)[1] см з кароткім вузлаватым карэнішчам. Сцябло прамастойнае, шурпатае. Лісце даўжынёй 5—7[1] см, чаргаванае, сядзячае, простае, ланцэтападобнай формы, з зубчастым або суцэльным краем, апушанае. Зверху лісце зялёнага колеру, знізу — шызаватае. Кветкі залаціста-жоўтыя, у кошыках, сабраных па 8 (15) — 40 (80)[1] у парасонападобныя мяцёлкі. Плод — сямянка цёмна-карычневага колеру з брудна-жоўтым чубком.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Паўночнай Амерыкі, умераных і трапічных (Індыя, Пакістан) абласцей Азіі[2].
Святлолюбівая, ценевынослівая расліна[3]. Мезафіт і мезатроф[3]. Расце ў стэпах, на лугах, узлесках і палянах, камяністых россыпах, па берагах вадаёмаў, на аблогах, пустках, пашах і агародах, каля дарог, у парках і садах[3].
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Taxon: Hieracium umbellatum L. (англ.) // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
- Ястребинка зонтичная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads