Ятрышнік мужчынскі
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ятры́шнік мужчынскі[1] (Orchis mascula) — від кветкавых раслін роду Ятрышнік (Orchis) сямейства Архідныя (Orchidaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 20—50 см, з двума авальнымі клубнямі. Сцябло прамастойнае, мясістае, з фіялетавымі плямамі знізу. Лісце шырокаланцэтнае, звужанае да асновы, даўжынёй 7—12 см, часта з фіялетава-пурпуровымі плямамі, сабранае каля асновы сцябла. Кветкі светла-пурпуровага, ружовага або бледна-фіялетавага колеру. Суквецце — разрэджаны колас. Плод — каробачка.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Заходняй Азіі (Іран, Ірак, Ліван, Турцыя), Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока), на Каўказе і Канарскіх астравах[2].
Ценевынослівая расліна, мезафіт і мезатроф[3]. Расце на вільготных лугах, узлесках і палянах, ускрайках балот, пераважна на карбанатных глебах. Цвіце ў канцы мая — пачатку чэрвеня[4]. Плады паспяваюць у чэрвені—ліпені[4]. Энтамафіл і анемахор[4]. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна (клубнямі).
Remove ads
Ахоўны статус
Від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь 1-га і 2-га выданняў[4]. Ахоўваецца на тэрыторыі Літвы, Латвіі, Расіі, Украіны, Фінляндыі, Эстоніі, Паўднёвай Асеціі[3]. Уключаны ў Дадатак II Канвенцыі CITES[4].
Гаспадарчае значэнне
Лекавая, меданосная і дэкаратыўная расліна.
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Taxon: Orchis mascula (L.) L. (англ.) // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
- Ятрышник мужской: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Красная книга Республики Беларусь Архівавана 23 жніўня 2020. (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads