Яфім Захаравіч Капелян

From Wikipedia, the free encyclopedia

Яфім Захаравіч Капелян
Remove ads

Яфім Захаравіч Капелян (19121975) — савецкі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст СССР (1973).

Хуткія факты Яфім Капелян, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Біяграфія

Яфім Капелян нарадзіўся 30 сакавіка (12 красавіка) 1912 года ў горадзе Рэчыца (цяпер Гомельская вобласць) у сям’і лесанарыхтоўшчыка.

Пасля заканчэння школы ў 1929 годзе прыехаў у Ленінград і некаторы час працаваў токарам на заводзе «Чырвоны Пуцілавец», а затым паступіў у Акадэмію мастацтваў на архітэктурны факультэт, дзе раней навучаліся абодва яго брата. Дзеля заробку ўдзельнічаў у масоўках у спектаклях Вялікага драматычнага тэатра і ў рэшце рэшт паступіў у студыю пры тэатры, дзе яго настаўнікам быў К. К. Цвярскі (у той час галоўны рэжысёр БДТ). Пасля заканчэння студыі (у 1935 годзе) быў прыняты ў трупу тэатра, у якім працаваў да канца жыцця. З прыходам у 1956 годзе Г. А. Таўстаногава на пасаду галоўнага рэжысёра стаў адным з вядучых акцёраў БДТ.

Адначасова здымаўся ў кіно, выканаў мноства яркіх характэрных роляў у фільмах «Няўлоўныя мсціўцы», «Інтэрвенцыя», «Даура», «Вечны кліч», «Саламяны капялюшык». Адна з найбольш вядомых прац — аўтарскі тэкст у тэлесерыяле «Сямнаццаць імгненняў вясны».

Памёр ад інфаркту 6 сакавіка 1975 г. Пахаваны на Літаратарскіх мастках Волкаўскіх могілак у Ленінградзе.

Remove ads

Узнагароды і званні

  • Заслужаны артыст РСФСР (1957)
  • Лаўрэат Усесаюзнага кінафестывалю ў намінацыі «Прэміі за акцёрскую працу» за 1968 год.
  • Народны артыст СССР (1973)

Зноскі

  1. Копелян Ефим Захарович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads