Ячменеваласнец еўрапейскі
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ячменеваласнец еўрапейскі[1][2], хардэлімус еўрапейскі[2] (Hordelymus europaeus) — від кветкавых расліны, адзіны прадстаўнік роду Ячменеваласнец (Hordelymus) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 60—120[1] см, ярка-зялёнага колеру, з кароткім карэнішчам. Утварае невялікую дзярніну. Сцябло пустое, прамастойнае, касматае каля вузлоў. Лісце пляскатае, шырынёй 6—11[2] (да 14[1]) мм, шурпатае з абодвух бакоў. Похвы ніжняга лісця з валаскамі. Суквецце — густы, звужаны да верхавінкі, колас. Кветкавыя каласкі звычайна з адной кветкай, па 3 на кароткіх ножках. Каласковыя лускавінкі вузкія, папарна зрослыя каля асновы, з адной невыразнай жылкай, пераходзячай у асцюк. Ніжнія кветкавыя лускавінкі шурпатыя, з крыху звілістым асцюком даўжынёй 20—30[2] мм. Плод — зярняўка.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Распаўсюджаны на тэрыторыі Еўропы, Міжземнамор’я, Малой Азіі, на Каўказе. Расце ў лясах. Энтамафіл і анемахор. Цвіце ў ліпені—жніўні. Плады паспяваюць у жніўні. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна.
Ахоўны статус
Від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь 1-га і 2-га выданняў (1981, 1993)[2]. Ахоўваецца на тэрыторыі Латвіі, Літвы, шэрагу рэгіёнаў Украіны і Расіі.
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь Архівавана 4 кастрычніка 2020.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads