Яўген Сямёнавіч Мазалькоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Яўген Сямёнавіч Мазалькоў (1909, Крычаў — 1969) — савецкі перакладчык, літаратуразнавец. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1968). Лаўрэат Сталінскай прэміі трэцяй ступені (1950).

Хуткія факты Яўген Сямёнавіч Мазалькоў, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 17 (30) верасня 1909 года ў сям’і сельскага настаўніка. У 1930 годзе скончыў этналагічны факультэт МДУ. Літаратурную дзейнасць пачаў у 1925 годзе. Яго вершы друкаваліся ў газетах і часопісах 1920-х гадоў. Затым хвароба адарвала яго ад творчай працы. У 1935 годзе ён вярнуўся зноў да літаратурнай працы ў якасці паэта-перакладчыка і крытыка.

Творчасць

Пераклаў з беларускай мовы раманы, аповесці, апавяданні Я. Купалы, Я. Коласа, К. Чорнага, І. Я. Навуменкі і інш., пісаў таксама ўступныя артыкулы да твораў. У 1940 годзе пераклаў з украінскай мовы раман І. Я. Франко «Барыслаў смяецца». Напісаў кнігі «Янка Купала. Жыццё і творчасць» (1949), «Якуб Колас. Крытыка-біяграфічны нарыс» (1960). «Спяваючая зямля. Літаратурныя нарысы і партрэты» (1965).

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны Сталінскай прэміяй трэцяй ступені (1950) — за біяграфічную кнігу «Янка Купала. Жыццё і творчасць» (1949).

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads