Яўген Сяргеевіч Караткевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Яўген Сяргеевіч Караткевіч (1918, Рэчыца — 1 лютага 1994, Санкт-Пецярбург) — начальнік савецкіх антарктычных экспедыцый, доктар геаграфічных навук (1977), прафесар (1972).

Хуткія факты Яўген Сяргеевіч Караткевіч, Род дзейнасці ...

Аўтар больш за 200 навуковых прац, кіраваў працамі па падрыхтоўцы і выданні серыі навуковых атласаў прыроды палярных краін. У 1970-я гады ўдзельнічаў у падрыхтоўцы двухтомнага Атласа Антарктыкі. Аўтар кнігі «Палярныя пустыні», Гідраметэаздат, 1972 год.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1918 годзе ў горадзе Рэчыца, у сям’і ўрачоў (бацька — хірург, маці — тэрапеўт).

У 1930 годзе разам з бацькамі, братам Барысам і сёстрамі пераехаў у горад Луганск, а ў 1934 годзе ў горад Чудава Ленінградскай вобласці.

У 1940 годзе скончыў Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт, а ў 1949 годзе — аспірантуру Арктычнага інстытута. З чэрвеня 1940 года служыў у Чырвонай Арміі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1943 годзе ў званні чырвонаармейца быў камандзірам узвода 257-га асобнага сапёрнага батальёна 123-й стралковай дывізіі Ленінградскага фронту. Вайну скончыў у званні старшага сяржанта.

У 1947—1955 гадах Караткевіч працаваў за Палярным кругам — на Новасібірскіх астравах, Зямлі Франца-Іосіфа, Новай Зямлі, Паўночнай Зямлі, Шпіцбергене, астравах Карскага мора, паўвостраве Таймыр. З 1955 года яго навуковая і арганізатарская дзейнасць была цесна звязана з вывучэннем прыроды Антарктыкі. Удзельнічаў у Першай комплекснай антарктычнай экспедыцыі, а затым (з 1962 па 1989 год) кіраваў дзейнасцю савецкіх антарктычных экспедыцый.

Remove ads

Літаратура

  • Ходякова Г. Д. К столетию Героя Социалистического труда Е. С. Короткевича (1918—1994) // Чудовский краевед, № 14 /2018. — С. 127—130. (руск.)

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads