Яўсей Яўсеевіч Майсеенка

мастак From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Яўсей Яўсеевіч Майсеенка (15 [28] жніўня 1916, Уваравічы, Магілёўская губерня Расійская імперыя, цяпер Буда-Кашалёўскі раён Гомельскай вобласці Беларусі — 29 лістапада 1988, Ленінград) — беларускі савецкі жывапісец, графік і педагог, прафесар.

Хуткія факты Яўсей Яўсеевіч Майсеенка, Дата нараджэння ...

Акадэмік AМ СССР (1973; член-карэспандэнт 1962). Народны мастак СССР (1970). Герой Сацыялістычнай Працы (1986). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1974) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1983).

Remove ads

Біяграфія і творчасць

Скончыў сямігодку і паехаў у Маскву, дзе ў 1931 годзе паступіў у Мастацка-прамысловае вучылішча імя М. І. Калініна, на аддзяленне роспісу па метале і пап’е-машэ. У 1931—1935 гадах вучыўся ў гэтым вучылішчы ў Ланге, Філімонава, Мікалаева. Скончыў вучылішча па аддзяленні роспісу па пап’е-машэ. Дыпломны твор — папка-адрас «Чапаеў».

У 1935 годзе Майсеенка паступіў у ІЖСА ў Ленінградзе. Сярод яго педагогаў там былі І. І. Бродскі і В. М. Якаўлеў. Вялікі ўплыў на фарміраванне мастака меў А. А. Асмёркін, у чыёй майстэрні ён навучаўся.

Навучанне перапыніла 2-я сусветная вайна — 5 ліпеня 1941 года Майсеенка пайшоў добраахвотнікам у народнае апалчэнне. На подступах Ленінграда разам са сваім падраздзяленнем трапіў у акружэнне і палон. Да красавіка 1945 года быў у канцэнтрацыйным лагеры ў Альтэнграбаве. Калі вязняў вызвалілі саюзнікі, Я. Майсеенка адправілі ў СССР, вайну ён скончыў у складзе 3-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса.

Пасля дэмабілізацыі ў 1945 годзе вярнуўся ў інстытут і ў 1947 годзе скончыў яго па майстэрні А. А. Асмёркіна з наданнем кваліфікацыі мастака жывапісу. Дыпломны твор — карціна «Генерал Даватар»[3].

Майстар пейзажу, нацюрморта. Вядомасць мастаку прынеслі станковыя карціны на тэмы Грамадзянскай і Айчыннай войнаў «Чырвоныя прыйшлі» (1961), «Маці, сёстры» (1967), «Чарэшні» (1969), «Перамога» (1972), «9 Мая» (1975)[4]. У гэтых творах аўтар па-філасофску пераасэнсоўвае вайну.

За карціны «Першая конная», «Чырвоныя прыйшлі», «Веснікі», «Чарэшні» ўганараваны званнем Народнага мастака СССР (1970).

У апошнія гады жыцця звяртаецца да евангельскіх сюжэтаў («Распяцце», 1988).

Кіраваў майстэрняй у Акадэмічным інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры ім. Рэпіна, выхаваў некалькі пакаленняў мастакоў.

Для манеры Я. Майсеенкі ўласціва вострая графічнасць, якая даходзіць часам да экспрэсіі ў спалучэнні са свабоднай работай пэндзлем, майстэрская кампазіцыя, яркія, чыстыя колеры.

Пахаваны ў Санкт-Пецярбургу на Літаратарскіх мастках Волкаўскіх могілак.

Remove ads

Памяць

Remove ads

Узнагароды і званні

Вучні

  • Дзмітрый Аляксандравіч Шувалаў
  • Шалва Яўгенавіч Бедоеў
  • Андрэй Пятровіч Выстропаў
  • Жумакын Кажакынавіч Кайрамбаеў
  • Сяргей Дзмітрыевіч Кічко
  • Алена Львоўна Арлова-Афінагенава
  • Аляксандр Іванавіч Пятроў
  • Мікалай Аляксандравіч Раманаў
  • Вольга Мікалаеўна Хорашава
  • Аляксей Леанідавіч Худзякоў
  • Валянцін Васілевіч Чыкаў
  • Андрэй Аляксеевіч Якаўлеў
  • Мамедаў Мамед, удзельнік творчага аб’яднання «Сямёрка»

Зноскі

  1. Моисеенко Евсей Евсеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
  2. Jevsej Moisejenko // The Fine Art Archive — 2003.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q10855166'></a>
  3. Юбилейный Справочник выпускников Санкт-Петербургского Государственного академического института живописи, скульптуры и архитектуры имени И. Е. Репина Российской Академии художеств. 1915—2005. — СПб, 2007. С. 58.
  4. Художник № 2, 1976. — С. 8.
  5. Майсеенка Я. Я., мемарыяльная дошка(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2017. Праверана 24 лютага 2020.
  6. «Свабода!» у Яд ва-Шэм Архівавана 24 лютага 2016. // Агенцтва яўрэйскіх навін, 16 лютага 2016
Remove ads

Літаратура

Гл. таксама

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads