Альжбета Яўхімія Вішнявецкая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Альжбета Яўхімія Вішнявецкая
Remove ads

Альжбета Яўхімія Радзівіл, народжаная Вішнявецкая (1569 — 9 лістапада 1596) — прадстаўніца магнацкага і княжацкага роду, вядомая мецэнатка. Жонка вялікалітоўскага дзяржаўнага дзеяча Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі. Заснавальніца першага на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага жаночага каталіцкага кляштара ў Нясвіжы.

Remove ads

Біяграфія

Паходжанне

Паходзіла з уплывовага роду князёў Вішнявецкіх. Была дачкой ваяводы брацлаўскага і валынскага Андрэя Вішнявецкага  (руск.) (каля 15281584) і яго жонкі Яўхіміі з Вярбіцкіх (15391589). Мела сясцёр Ганну, Соф’ю і Аляксандру.

Апісанне жыцця

Атрымала добрую хатнюю адукацыю.

У 15 гадоў (у 1584 годзе) страціла бацьку. Ад яго ў спадчыну атрымала гарадок і маёнтак Дзераўное ў Мінскім павеце з маёнткамі (належалі Хатава, Дзяражнае, Вострава), маёнтак Пацекі ў Навагрудскім павеце, маёнтак Жодзскі з маёнткамі ў Ашмянскім павеце.

Па рашэнні маці 24 лістапада 1584 стала жонкай князя Мікалая Хрыстафора «Сіроткі» Радзівіла. У адзін час са шлюбам у Вишняўцы Лізавета перайшла ў каталіцтва. Пасля гэтага пераехала ў Нясвіж — маёнтак мужа. Шлюб быў даволі ўдалым — Альжбета стала не толькі каханай, але і дарадчыцай М. Радзівіла.

Дзякуючы бацькоўскай спадчыне яна разгарнула значную мецэнацкую дзейнасць, падтрымліваючы будаўніцтва касцёлаў, цэркваў, дзейнасць школ, выданне кніг. Сфармавала ў Нясвіжы культурны гурток. Яе дзейнасць была накіравана на падтрымку каталіцкай царквы. За розум і чароўнасць Альжбету Радзівіл празвалі «Нясвіжскай царыцай Саўскай».

У 1590—1595 гадах у Нясвіжы на яе ўласныя сродкі быў пабудаваны першы ў Вялікім княстве Літоўскім кляштар бенедыкцінак. Тут яна была пахавана разам з двума сваімі дочкамі — Крысцінай і Кацярынай (пасля іх прах быў перанесены ў крыпту езуіцкага касцёла).

У завяшчанні прызначыла бернардынцам 1200 коп літоўскіх грошай для будаўніцтва касцёла і кляштара ў Нясвіжы[8]. Спрыяла будаўніцтву касцёла ў Дзераўным.

Памерла Альжбета Яўхімія ў Бела-Падлясцы або Нясвіжы 9 лістапада 1596 года. Была пахаваная ў магільным склепе касцёла езуітаў Нясвіжа 10 снежня 1596.

Сям’я

У 1584 годзе пабраліся шлюбам з Мікалаем Крыштафам Радзівілам Сіроткам.

У шлюбе нарадзіліся 6 сыноў і 3 дочкі:

Remove ads

Зноскі

1. Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia roduPoznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 96. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0

2. Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia roduPoznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 99. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0

3. Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia roduPoznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 89, 96. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0

4. Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0

5. Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia roduPoznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 96, 99. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0

6. Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia roduPoznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 96–98. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0

7. Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia roduPoznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 98. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0

8. «Lulewicz H.» Mikołaj Radziwiłł zwany Czarnym h. Trąby (1515—1565)… S. 358
9. Другім мужам гравюра з партрэтнай галерэі Радзівілаў называе ваяводу віцебскага Крыштафа Кішку, але гэты факт, хоць і шырока растыражаваны ў літаратуры, не знаходзіць пацверджання ні ў біяграфіі Крыштафа Кішкі, ні ў логіцы падзей. Габрыэль Тэнчынскі памёр у 1617 годзе, праз год памерла і сама Альжбета. Малаверагодна, што яна магла ажаніцца хоць з кім у такім хуткім часе. Да таго ж Рэгіна Галоўчынская, першая жонка Крыштафа Кішкі, памерла толькі ў 1640 годзе.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads