Іахім Караль Патоцкі
(пам. 1791) падчашы вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іахім Караль Патоцкі (? — май 1791) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.
Сын Яна Патоцкага, брацлаўскага кашталяна.
Генерал-маёр кароннага войска (1758), староста церабоўльскі, падчашы ВКЛ у 1763—1780.
Адным з першых магнатаў далучыўся да Барскай канфедэрацыі і ў 1768 стаў маршалкам Брацлаўскага ваяводства.
Праз шлюб з Тэрэзай Сапегай, дачкой надворнага літоўскага падскарбія Юзафа Францішка Сапегі, набыў Трасцяніцкі ключ (12 вёсак) у Берасцейскім павеце, Тураўскі ключ (мястэчка Тураў і 10 вёсак) у Пінскім павеце, маёнтак Рось (22 вёскі і фальваркі) у Ваўкавыскім павеце і іншыя маёнткі.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads