Якаў Ісакавіч Вяпрынскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Я́каў Іса́кавіч Вяпры́нскі (13 лістапада 1911, Магілёў — 3 лістапада 1976) — артыст балета.
Remove ads
Біяграфія
У 1932—1933 гадах вучыўся ў Беларускай студыі оперы і балета.
У 1933—1041 і 1943—1961 — артыст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.
У 1941—1943 гадах — саліст балета Свярдлоўскага тэатра музычнай камедыі .
Творчасць
Адзін з вядучых характарных танцоўшчыкаў беларускай балетнай сцэны 1940 — 1950-х гадоў. Пластычная выразнасць, акцёрскае майстэрства дазвалялі Вяпрынскаму выконваць цэнтральныя ігравыя і мімічныя партыі ў балетах класічнага і савецкага рэпертуару. Сярод іх: Клод («Эсмеральда» Ц. Пуні), Брамін, Эспада («Баядэрка» і «Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Бірбанта («Карсар» А. Адана), Нуралі, Гірэй («Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева), Лі-Шан-фу («Чырвоны мак» Р. Гліэра), Вільджон («Сцежкаю грома» К. Караева), Бармалей («Доктар Айбаліт» І. Марозава).
У нацыянальных балетах выконваў ролі Князя («Князь-возера» В. Залатарова), Макара («Салавей» М. Крошнера).
Сярод іншых работ танцавальныя нумары ў операх: палавецкія танцы («Князь Ігар» А. Барадзіна), іспанскі танец («Кармэн» Ж. Бізэ), мазурка, іспанскі танец («Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага).
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads