Ян Длугаш
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ян Длу́гаш (польск.: Jan Długosz; 1415 — 1480) — польскі гісторык, аўтар 12-томнай «Гісторыі Польшчы» (напісана ў 1460-1480-я г., надрукавана ў пач. 18 ст.).

Заснавальнік польскай гістарыяграфічнай традыцыі, стварыў сваёй працай аснову для польскай гістарыяграфіі 16 ст., але яго «Гісторыя» мае вялікае значэнне і для ўсяе славянскай гістарыяграфіі. Ён быў першым ва Усходняй Еўропе, хто паказаў гісторыю славянскіх краін на агульным фоне сусветнай гісторыі, і раней за іншых зразумеў значэнне гістарычных крыніц і выкарыстаў іх у сваёй працы.
Remove ads
Русь
Заснаваў гістарыяграфічную традыцыю разумення назвы «Русь». Ён лічыў, што «Русь» — гэта землі, населеныя рускімі (найперш, Галіцка-Валынская Русь і Чырвоная Русь). Рускімі Длугаш лічыў таксама жыхароў паўночна-ўсходніх і паўднёвых раёнаў ВКЛ, якія падтрымалі Свідрыгайлу падчас феадальнай вайны 1430-х гг., насельніцтва Смаленшчыны, Віцебшчыны і Полаччыны; Ноўгарад быў ім названы «самай велізарнай і багатай з земляў Русі». Аднак, жыхары паўночна-ўсходняй Русі не былі ўключаны Длугашам у лік «рускіх», а населеныя імі землі ён называў «зямля масквічоў, маскавітаў, Масковія».
Remove ads
«Гісторыя Польшчы»
«Гісторыя Польшчы» была самым папулярным сярод тагачасных гісторыкаў даследаваннем, але надрукавалі яе толькі ў пач. 18 ст., бо Длугаш даў вельмі смелыя характарыстыкі каралям, буйным магнатам і іерархам каталіцкай царквы.
Гісторыя ВКЛ
У «Гісторыі» Длугаш раскрыў і гісторыю ВКЛ, асабліва ў перыяды збліжэння з Польшчай. Аўтар паказаў сваё адмоўнае стаўленне да Крэўскай уніі — лічыў, што «справядлівы Бог пакараў палякаў каралямі, якія больш клапаціліся пра Літву, чым пра Польшчу». У «Гісторыі» апісаная і барацьба Кейстута і Карыбута, Вітаўта і Ягайлы, Скіргайлы і Вітаўта, уключэнне Смаленска ў склад ВКЛ, шмат увагі аддана няўдалай каранацыі Вітаўта, міжнародным адносінам, барацьбе супраць татараў.
Длугаш трымаўся рэспубліканска-арыстакратычнай тэорыі паходжання літоўскай знаці — ад Пампея, праціўніка Цэзара.
Лічыцца[4], што ў цэлым Длугаш разглядаў гісторыю ВКЛ дастаткова павярхоўна. Так, грамадзянскую вайну Вітаўта і Ягайлы ён тлумачыў іх асабістым процістаяннем.
Remove ads
Жыццё
Паходзіў са шляхецкай сям'і, вучыўся на філасофскім факультэце Кракаўскага ўніверсітэта (1428—1431). Падарожнічаў па Аўстрыі, Венгрыі, Італіі і Палесціне, сустракаўся з гуманістам і географам Мікалаем Кузанскім, цікавіўся творамі рымскіх аўтараў і тэндэнцыямі італьянскага гуманізму. Працу над «Гісторыяй Польшчы». пачаў пад уплывам кракаўскага біскупа Збігнева Алясніцкага.
Зноскі
- Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.
- Jan Długosz h. Wieniawa (Ioannes Dlugossius, Longinus) // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- Мякотин В. А. Длугош, Ян // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1893. — Т. Xа. — С. 773–774.
- Пд. Белазаровіч.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads