Віцебская вобласць

вобласць Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Віцебская вобласцьmap
Remove ads

Віцебская вобласць ([ˈvʲiʦʲɛpskaja ˈvɔblasʲʦʲ]) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Рэспубліцы Беларусь. Размешчана на поўначы краіны ў сярэднім цячэнні Заходняй Дзвіны і вярхоўях Дняпра. На ўсходзе мяжуе са Смаленскай, на поўначы — з Пскоўскай абласцямі Расійскай Федэрацыі, на паўночным захадзе — з Латвіяй, на захадзе — з Літвой і Гродзенскай вобласцю, на поўдні — з Мінскай і Магілёўскай абласцямі. Адміністрацыйны цэнтр — Віцебск.

Хуткія факты Віцебская вобласць, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Віцебская вобласць БССР у студзені 1940 года
Thumb
Віцебская вобласць БССР у 1946—1954 гадах

Віцебская вобласць утворана 15 студзеня 1938 г. У 1944 г. заходняя частка вобласці была далучана да Полацкай вобласці, у 1954 г. яна была зноў далучана да Віцебскай вобласці. У 1960 г. да Віцебскай вобласці адыйшла паўночная частка Маладзечанскай вобласці з гарадамі Браслаў і Паставы, у 1961 г. — Бягомльскі раён Мінскай вобласці (пазней далучаны да Докшыцкага). Падзяляецца на 21 раён.

У 1984 г. на тэрыторыі вобласці знаходзілася 19 гарадоў, 24 гарадскія пасёлкі, 2 рабочыя пасёлкі.

У 1995 г. у вобласці налічвалася 20 гарадоў, у т.л. 5 абласнога падпарадкавання, 9 гарадскіх пасёлкаў, 225 сельсаветаў, 2194 сельскіх населеных пунктаў.

У 2013 годзе Орша і Полацк былі пазбаўлены статусу гарадоў абласнога падпарадкавання і былі аб’яднаны з раёнамі.

Remove ads

Геральдыка

2 чэрвеня 2009 года Віцебская вобласць, апошняй з рэгіёнаў Беларусі, атрымала свой герб і сцяг. За аснову сучаснага герба аблвыканкам узяў герб Віцебскай губерні 1856 года. На гербе адлюстраваны коннік, які ўздымае меч над галавой і трымае ў руцэ круглы тарк, чырвонае сядло на срэбраным кані накрытае залатым каўром. Тарк узвенчаны імператарскай каронай з залатымі дубовымі лістамі. Прыняцце спрадвечнага, хоць і змененага пад час існавання Расійскай імперыі герба, ёсць данінай памяці мужным войнам, што загінулі за родную зямлю.

Remove ads

Рэльеф і гідраграфія

Thumb
Карта

Для рэльефа Віцебшчыны характэрна чаргаванне ўзвышшаў і нізін. Амаль уся тэрыторыя Віцебскай вобласці размешчана ў межах Беларускага Паазер’я. На поўдні знаходзяцца Чашніцкая раўніна і Верхнебярэзінская нізіна. На ўсходзе — Лучоская нізіна. На паўночным усходзе — Суражская нізіна. У цэнтральнай частцы і на захадзе распрасціраецца Полацкая нізіна, якая займае амаль палавіну тэрыторыі. Чвэрць тэрыторыі вобласці займаюць ўзвышшы і грады:

Вобласць займае першае месца ў Беларусі па шчыльнасці рачной сеткі, па колькасці і агульнай плошчы азёр. Рэкі, якія цякуць па тэрыторыі Віцебскай вобласці, адносяцца да басейна Заходняй Дзвіны (займаюць 80 % плошчы), а таксама Дняпра, Нёмана, Ловаці. Найбольшыя з рэк — Заходняя Дзвіна з прытокамі Усвяча, Обаль, Палата, Дрыса, Каспля, Лучоса, Ула, Ушача, Дзісна, таксама суднаходны Дняпро. На тэрыторыі вобласці бяруць пачатак прытокі Дняпра — Бярэзіна і Друць. У вобласці больш за 2,8 тыс. азёр. Найбольшыя па плошчы Асвейскае возера, Лукомскае возера, а таксама Дрысвяты, Дрывяты, Нешчарда, Снуды, Езярышча, Струста, Абстэрна, Сосна, Добрына і інш.

Клімат

Клімат у вобласці ўмерана кантынентальны, зіма адносна працяглая і марозная, лета халаднаватае і вільготнае. У студзені сярэдняя тэмпература паветра складае ад −6,5 °C на захадзе да −8,5 °C на ўсходзе. У ліпені каля +17 — +18 °C. За год на раўнінах выпадае 600 мм ападкаў, на ўзвышшах — да 750 мм. Каля 70 % ападкаў выпадае ў цёплую пару года. Вегетацыйны перыяд доўжыцца 180—190 сутак.

Remove ads

Прырода

У складзе сельскагаспадарчых зямель пераважаюць дзярнова-падзолістыя глебы (сугліністыя і супясчаныя), а таксама дзярновыя забалочаныя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы і тарфяна-балотныя глебы; характэрна мазаічнасць і завалуненасць глебаў.

Больш за трэцюю частку тэрыторыі вобласці пакрываюць лясы, у Полацкім і Расонскім раёнах лясістасць перавышае 50 %. Галоўныя лесаўтваральныя пароды — хвоя звычайная і елка еўрапейская, характэрны таксама бяроза павіслая, вольха шэрая, асіна. Пад балотамі знаходзіцца каля 6 % тэрыторыі. Балоты верхавога і нізіннага тыпу, у значнай ступені асушаныя.

На тэрыторыі вобласці знаходзіцца нацыянальны парк Браслаўскія азёры, Бярэзінскі біясферны запаведнік (часткова).

Remove ads

Насельніцтва

Thumb
Нараджальнасць па раёнах вобласці

Thumb

Для Віцебскай вобласці характэрна змяншэнне колькасці насельніцтва:

1995—1438,8 тыс.
2003—1334,5 тыс.
2007—1273,3 тыс.
2009—1230,8 тыс.[1].
2011—1217,1 тыс.[2].

Гарадское насельніцтва складае 73 %, сельскае — 27 % (2009). Жаночае насельніцтва складае 53,7 %, мужчынскае — 46,3 % (2009).

Да працаздольнага насельніцтва адносіцца 780938 жыхароў вобласці ці 61,7 % (2009).

Найбуйнейшыя гарады (2011): Віцебск (362,6 тыс. чал.), Орша (132,3), Наваполацк (105,1), Полацк (83,8).

Нацыянальны склад насельніцтва (1999): 1. беларусы — 82,0 %, 2. рускія — 13,6 %, 3. украінцы — 1,6 %, 4. палякі — 1,5 %.

Remove ads

Гаспадарка

У гаспадарчым комплексе важнае месца займае прамысловасць. Віцебская вобласць спецыялізуецца на вытворчасці прадукцыі нафтаперапрацоўчай (ААТ Нафтан), машынабудаўнічай, хімічнай, дрэваапрацоўчай, лёгкай, харчовай галін. У Новалукомлі працуе самая магутная на Беларусі Лукомская ДРЭС.

На Віцебшчыне вырошчавюцца збожжавыя (ячмень, жыта), кармавыя культуры, важнае значэнне мае лён, бульба. Жывёлагадоўля мае малочна-мясны кірунак.

У структуры перавозак важнейшае месца займаюць чыгуначны і аўтамабільны, а таксама трубаправодны транспарт.

Remove ads

Адміністрацыя

Старшыня аблвыканкама — Аляксандр Міхайлавіч Субоцін.

Сродкі масавай інфармацыі

Гл. таксама

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads