Яўген Мікалаевіч Паўловіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Яўген Мікалаевіч Паўловіч (28 сакавіка 1940, г.п. Рудзенск, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць, БССР) — беларускі артыст балета, педагог. Заслужаны артыст Беларусі (1970).

Remove ads

Біяграфія

Скончыў у 1959 годзе Беларускае харэаграфічнае вучылішча, у 1980 годзе Мінскі інстытут культуры. У 19591979 гадах саліст, з 1981 рэжысёр оперы Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі, з 1984 года выкладчык Беларускай акадэміі музыкі, з 1995 года дацэнт.

Творчасць

Танцу Паўловіча былі ўласцівы строгае следаванне патрабаванням класічнай формы, мяккая лірычная манера. Сярод лепшых партый: Альберт («Жызэль» А. Адана), Зігфрыд, Дэзірэ і Блакітная птушка («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага), Юнак («Шапеніяна» на музыку Ф. Шапена), Рамэа, Прынц («Рамэа і Джульета», «Золушка» С. Пракоф'ева), Вацлаў («Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф'ева), Гармодый («Спартак» А. Хачатурана). У опернай студыі Акадэміі музыкі паставіў оперы «Алеся» Я. Цікоцкага, «Сельскі гонар» П. Масканьі, «Шукальнікі жэмчугу» Ж. Бізэ і інш., кампазіцыю «Мая Кармэн» па оперы «Кармэн» Бізэ.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads