...Ready for It? (песня Тэйлар Свіфт)
песня Тэйлар Свіфт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«…Ready for It?» (бел. «...Падрыхтаваны да гэтага?») — песня амерыканскай спявачкі Тэйлар Свіфт з шостага студыйнага альбома «Reputation». Песня была выпушчана ў якасці прома-сінгла 3 верасня 2017 года на лэйбле Big Machine Records і атрымала шырокі поспех у хіт-парадах і па колькасці продажаў. 24 кастрычніка кампазіцыя стала паўнапраўным сінглам, а праз тры дні адбыўся рэліз відэакліпа, які за першы дзень набраў 17,5 мільёнаў праглаядаў на YouTube.
Трэк дасягнуў 4 радка ў галоўным хіт-парадзе ЗША «Billboard» Hot 100, заняў 3 месца ў хіт-парадзе Аўстраліі, дзе мае плацінавую сертыфікацыю, дабраўся да 7 пазіцыі ў Вялікабрытаніі і 11 у Канадзе, дзе мае залатую сертыфікацыю.
Песня атрымала пераважна станоўчыя водгукі ад музычных выданняў і крытыкаў.
Remove ads
Інфармацыя
Свіфт упершыню паказала частку сінгла 2 верасня 2017 года[1]. У той жа дзень яна абвясціла, что трэк уваходзіць у склад яе новага студыйнага альбома, і пацвердзіла яго рэліз у якасці прома-сінгла[2]. Ужо 3 верасня песня стала даступная для лічбавай загрузкі ў рамках прадзаказу лонгплея «Reputation»[3]. Дзякуючы вялікай папулярнасці 24 кастрычніка кампазіцыя трапіла на радыё ў якасці паўнапраўнага сінгла[4]. Праз тры дні адбыўся рэліз відэакліпа, знятага Джосэфам Канам, які за першы дзень набраў 17,5 мільёнаў праглаядаў на YouTube[5].
«...Ready for It?» спалучае шматлікія музычныя стылі, сярод якіх поп[6], электронная музыка[7], электрапоп[8] індастрыял-поп[8][9], элементы рэпа[8][10], тропікал-хаўса[11] і дабстепа[12]. Акрамя таго, пры стварэнні песні выкарыстоўваліся сінтэзатаы, барабаны і драм-машыны. Музычную атмасферу песні параўноўваюць з творамі Рыяны[13][14] і альбомам некаторымі песнямі рэпера Канье Уэста[8][9][13][15]. Песня выконваецца ў ключы "мі мінор" з тэмпам 80 удараў у хвіліну і з вакалам Свіфт у дыяпазоне ад G3 да D5[16]. Лірыка трэка засяроджна на каханні і рэпутацыі спявачкі, а таксама спасылаецца на адносіны паміж Рычардам Бартан і Элізабэт Тэйлар[6]. Па розных звестках, на стварэнне кампазіцыі выканаўцу маглі натхніць брытанскія акцёры Том Хідлстан[9] ці Джо Алвін[17] або спявак Гары Стайлз[18].
Песня атрымала пераважна станоўчыя водгукі ад музычных выданняў і крытыкаў: Vulture, Stereogum, USA Today, Billboard.
Трэк стаў камерцыйна паспяховым і трапіў у шматлікія чарты ва ўсім свеце. Сінгл дасягнуў 4 радка ў галоўным хіт-парадзе ЗША «Billboard» Hot 100, заняў 3 месца ў хіт-парадзе Аўстраліі, дзе, як і ў Амерыцы, мае плацінавую сертыфікацыю, дабраўся да 7 пазіцыі ў Вялікабрытаніі, дзе мае срэбны статус, і Канадзе, дзе мае залатую сертыфікацыю.
7 снежня выйшаў афіцыяльны рэмікс на песню ад BloodPop.
Remove ads
Чарты
Штотыднёвыя чарты
Remove ads
Зноскі
- Helman, Peter. Hear Taylor Swift's New Song 'Ready For It'. Billboard (3 верасня 2017). Праверана September 4, 2017.
- Lara, Maria Mercedes (September 2, 2017). Surprise! Taylor Swift Teases New Song 'Ready for It' — and the Fans Are Already Loving It. People [амерыканская англійская]. Праверана September 3, 2017.
- Kreps, Daniel (September 3, 2017). Hear Taylor Swift's Assertive New Song '...Ready for It?'. Rolling Stone. Праверана September 3, 2017. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2017. Праверана 7 кастрычніка 2022.
- Top 40 Rhythmic Future Releases. All Access Media Group. Архівавана з першакрыніцы October 23, 2017. Праверана October 23, 2017.
- Taylor Swift Premieres ...Ready for It? Music Video. E! Online [амерыканская англійская]. Праверана 2017-10-27.
- Aswad, Jem. Taylor Swift Releases Full Version of New Song 'Ready for It'. Variety (3 верасня 2017). Праверана April 4, 2017.
- Powell, Karlie. Taylor Swift's Electronic-Inspired "...Ready For It?" is Speculated About to be Calvin Harris and Others. Your EDM (3 верасня 2017). Праверана April 4, 2017.
- Gruttadaro, Andrew. Taylor Swift Goes Full 'Yeezus' on New Single "Ready for...It?". The Ringer (3 верасня 2017). Праверана April 4, 2017.
- Is Taylor Swift's new song, ...Ready for It?, about Tom Hiddleston?. The Daily Telegraph (4 верасня 2017). Праверана April 4, 2017.
- Ryan, Patrick. Taylor Swift raps on пэпі new single '...Ready for It?' (and way it's better than it sounds). USA Today (3 верасня 2017). Праверана April 3, 2017.
- Jenkins, Craig. Review: Taylor Swift's '...Ready for It?' Is Better Than 'Look What You Made Me Do'. Vulture (5 верасня 2017). Праверана April 5, 2017.
- Breihan, Tom. Somehow, We Are Absolutely Ready For Taylor Swift's Rapping-About-Being-Horny-Over-Dubstep Single. Stereogum. Праверана September 5, 2017.
- Salemme, Nadia. 'I'm so very tame now': Taylor Swift releases Ready For It, Rihanna-esque new song. News.com.au (4 лістапада 2017). Праверана April 4, 2017.
- He, Richard. Pop Is a Battlefield: Taylor Swift's '...Ready for It?' Sees Her Becoming Top 40's Universal Soldier. Billboard (4 верасня 2017). Праверана April 5, 2017.
- Smith, Thomas. These fans reckon Taylor Swift's new single sounds like a lot Kanye West's 'Yeezus'. NME (3 верасня 2017). Праверана April 4, 2017.
- Taylor Swift "...Ready for It?" Sheet Music (Digital Download). "Musicnotes.com". Sony/ATV Music Publishing. Праверана April 4, 2017.
- Hughes, Hilary. Taylor Swift Isn't 'So Very Tame Now' On New Single '...Ready For It?'(недаступная спасылка). MTV (3 верасня 2017). Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2017. Праверана April 4, 2017.
- Rullo, Samantha. This One Lyric In Taylor Swift's "Ready For It" Could Mean It's About Harry Styles. Elite Daily. Праверана April 4, 2017.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
