1-я Гомельская партызанская брыгада
Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
1-я Гомельская партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная ў сакавіку 1943 года на базе атрадаў імя М. І. Калініна (арганізаваны ў снежні 1941 года) і імя К. Я. Варашылава (Кармянскі, арганізаваны ў маі 1942 года). Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Чачэрскага, Кармянскага, Свяцілавіцкага, Веткаўскага раёнаў. 2—5 кастрычніка, 23 лістапада 1943 года брыгада (892 партызаны, чатыры атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру дыверсійнага ўзвода атрада імя Калініна Эдуарду Віктаравічу Лаўрыновічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Remove ads
Склад
- партызанскі атрад імя М. І. Калініна;
- партызанскі атрад імя К. Я. Варашылава;
- партызанскі атрад імя В. І. Чапаева;
- партызанскі атрад імя А. В. Суворава.
Камандаванне
Камандзір
- Пётр Антонавіч Балыкоў (сакавік — лістапад 1943).
Камісары
- Павел Іванавіч Дзедзік (сакавік — жнівень 1943);
- Іван Яўцеевіч Палякоў (жнівень — лістапад 1943).
Начальнік штаба
- Аляксей Нікіфаравіч Падабедаў (сакавік — лістапад 1943).
Гісторыя
У ліпені — верасні 1943 года партызаны разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Залессе, Покаць Чачэрскага, Сялец Буда-Кашалёўскага раёнаў, вёсцы Лецяхі Краснагорскага раёна Арлоўскай вобласці, гарадскім пасёлку Карма. У жніўні 1943 года на чыгуначным участку Салтанаўка — Гомель падарвалі больш за 1,5 тысячы рэек. З 24 верасня да 1 кастрычніка 1943 года ў баях знішчылі некалькі дзясяткаў аўтамашын, 2 цягачы, 2 гарматы, 2 танкі, разбілі нямецкі сапёрны батальён, захапілі штабныя дакументы. Разам з часцямі Чырвонай Арміі вялі баі каля гарадскога пасёлка Карма.
Памяць
У 1967 годзе ў вёсцы Нісімкавічы і ў 1969 годзе ў пасёлку Яміцкі Чачэрскага раёна ў гонар брыгады пастаўлены помнікі.
Літаратура
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Спасылкі
- 1-я Гомельская бригада Архівавана 28 кастрычніка 2022.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads