Карма (Кармянскі раён)
гарадскі пасёлак у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кармá[2] (руск.: Корма) — гарадскі пасёлак у Гомельскай вобласці Беларусі, цэнтр Кармянскага раёна, на р. Сож пры ўпадзенні ў яе р. Кармянка. За 110 км ад Гомеля, 55 км ад чыгуначнай станцыі Рагачоў на лініі Магілёў—Жлобін, аўтадарогамі злучаная з Чачэрскам і з аўтадарогамі Бабруйск—Крычаў і Гомель—Магілёў. Насельніцтва — 7 583 чал. (2017)[3].
Remove ads
Назва
Паводле В. Жучкевіча, назва пасёлка Карма, а таксама некалькіх аднайменных вёсак паходзіць ад асновы корм — карміць; карма — агульная назва кармавых угоддзяў[4].
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Археалагічныя знаходкі на месцы сучаснага гарадскога пасёлка датуюцца 26 тысячагоддзем да нашай эры[5].
У пісьмовых крыніцах Карма ўпершыню ўзгадваецца ў 1665 годзе[5] як пасёлак Рэчыцкага павета Менскага ваяводства, шляхецкае ўладанне[6].
Пад 1696 годам яна значыцца ў каптуровай кнізе Рэчыцкага павета ў сувязі з перадачай у вечнае карыстанне рэчыцкаму гарадскому пісару Паўлу Квялчэўскаму.
Пад 1726 годам Карма ўзгадваецца ў інвентары Чачэрскага староства.
Расійская імперыя

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Карма была забраная ў склад Расійскай імперыі, дзе стала цэнтрам воласці Рагачоўскага павета[7] Магілёўскай губерні. У гэты час маёнткам валодалі Быкоўскія; тут працавала цагельня.
На 1847 год у склад Кармянскай воласці ўваходзіла 58 навакольных вёсак; праз пасёлак праходзіў Чарнігаўскі тракт, працавалі паштовая станцыя і народнае вучылішча.
На 1880 год у Карме было 149 будынкаў, дзейнічалі царква і 3 сінагогі, працавалі 36 крамаў і вадзяны млын. На 1886 год — школа, 3 іўдзейскія малітоўныя дамы, 30 крамаў, штогод праводзіліся 3 кірмашы. У канцы ХІХ стагоддзя ў пасёлку было 200 двароў.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Карма абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі.
1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква далучыла пасёлак разам з іншымі тэрыторыямі да РСФСР.
25 лютага 1919 года тут выбухнула сялянскае антыбальшавіцкае паўстанне , у выніку якога паўстанцы занялі Карму. Аднак 26 лютага 1919 года бальшавікі здушылі выступленне.
У 1924 годзе Карму вярнулі БССР, дзе яна стала цэнтрам раёна. 27 верасня 1938 года Карме надалі афіцыйны статус гарадскога пасёлка.
У Другую сусветную вайну ў перыяд з 15 жніўня 1941 г. да 26 лістапада 1943 г. Карма была акупаваная нямецкімі войскамі.
У 1962—1965 гадах пасёлак уваходзіў у склад Рагачоўскага раёна, у 1965—1966 гадах — Чачэрскага.
20 кастрычніка 1995 года адміністрацыйныя адзінкі Кармянскі раён і пасёлак Карма, якія маюць агульны адміністрацыйны цэнтр, аб'яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку — Кармянскі раён[8].
У 2007 годзе ў склад Кармы ўвайшлі вёскі Куракаўшчына, Новая Зенькавіна, Старая Зенькавіна, Сырск[9].
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія

- XIX стагоддзе: 1826 год — 926 чал.; 1897 год — 2649 чал.[10]
- XX стагоддзе: 1923 год — 1,5 тыс. чал.; 1971 год — 4,1 тыс. чал.; 1995 год — 5 тыс. чал.[10]; 1997 год — 5,1 тыс. чал.[11]
- XXI стагоддзе: 2004 год — 6,2 тыс. чал.; 2006 год — 6,2 тыс. чал.; 2008 год — 7,5 тыс. чал.; 2009 год — 7448 чал.[12] (перапіс); 2016 год — 7610 чал.[13]; 2017 год — 7583 чал.[3]
Адукацыя
У Карме працуюць 2 сярэднія, музычная і спартыўная школы.
Ахова здароўя
Медычнае абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляе мясцовая бальніца.
Культура
Дзейнічаюць цэнтр культуры, 2 бібліятэкі.
Мас-медыя
У гарадскім пасёлку выдаецца раённая газета «Світанак над Сожам».
Забудова
Карма развіваецца ў адпаведнасці з генеральным планам (1976). У паўднёвай частцы пасёлка захаваўся гістарычны цэнтр з рынкам. Забудова галоўных вуліц — 2—5-павярховыя жылыя дамы. Утварыўся мікрараён з 5-павярховымі будынкамі. У цэлым пераважае драўляная забудова сядзібнага тыпу. Прамысловая зона размяшчаецца ў паўночнай частцы мястэчка.
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці.
Інфраструктура
Спыніцца можна ў гасцініцы «Карма»[14].
Славутасці
- Забудова гістарычная (канец ХІХ — пачатак ХХ ст.; фрагменты)
- Іўдзейскія могілкі
- Сядзіба Дорыя-Дзерналовічаў «Стэфанава» (XIX ст.)
- Царква Святога Мікалая (1832)
Галерэя
- Краявіды Кармы
- Руіны царквы
- Гаспадарчая пабудова пры сядзібе
- Крухмальны завод
- Адміністрацыйны будынак
Вядомыя асобы
- Гнэся Львоўна Дазорцава (1901—1966) — беларускі вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі.
- Яўген Міхайлавіч Перлін — беларускі тэлевядоўца.
- Ірына Міхайлаўна Палякова — беларускі палітык.
- Таццяна Мікалаеўна Далініна (нар. 1963) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук.
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads