1-я партызанская брыгада імя А. В. Суворава

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

1-я партызанская брыгада імя А. В. Суворава партызанская брыгада, створаная ў сакавіку 1943 года з групы партызан атрада «Спартак» (створаны ў маі 1942 года). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Пліскага, Дунілавіцкага, Шаркоўшчынскага, Дзісенскага раёнаў. 1—4 ліпеня 1944 года брыгада (225 партызан, 4 атрады), злучылася з Чырвонай Арміяй.

Хуткія факты Гады існавання, Краіна ...
Remove ads

Склад

Пры фарміраванні брыгады былі створаны атрады:

  • партызанскі атрад імя Варашылава;
  • партызанскі атрад «Бальшавік»;
  • партызанскі атрад імя Чкалава.

Таксама ў склад брыгады ўваходзіў партызанскі атрад «Камсамолец».

Камандаванне

Камандзіры

  • П. А. Хомчанка;
  • Т. К. Раеўскі (выконваў абавязкі);
  • А. Ц. Кляпцоў (выконваў абавязкі).

Камісар

  • М. Я. Усаў.

Начальнікі штаба

  • Ф. Дз. Піўкін;
  • Т. К. Раеўскі;
  • А. Ц. Кляпцоў.

Гісторыя

Партызаны ўдзельнічалі ў «рэйкавай вайне» на чыгуначным участку КрулеўшчынаВарапаева; толькі ў жніўні 1943 года падарвалі каля 300 рэек. Удзельнічала ў абароне Полацка-Лепельскай партызанскай зоны, удзельнічала ў прарыве нямецкай блакады. 1—4 ліпеня 1944 года брыгада злучылася з Чырвонай Арміяй.

Памяць

У 1970 годзе ў вёсцы Ліпава Глыбоцкага раёна ў гонар брыгады пастаўлена стэла.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads