1921 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва

From Wikipedia, the free encyclopedia

1921 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва
Remove ads

1921 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.

Thumb
Абрам Бразер. Партрэт Юдэля Пэна, НММ РБ.

Падзеі

  • Выйшаў першы нумар часопіса «Мастацтва» («Искусство»), Віцебск
  • Верасень — адбылася 1-я Мінская мастацкая выстаўка, арганізаваная мастацкім аддзелам галоўпалітасветы, у якой паказалі свае працы мастакі М. Філіповіч, Я. Кругер, Д. Полазаў, В. Кудрэвіч, І. Гембіцкі, М. Станюта, М. Аксельрод, П. Мрачкоўская, І. Валадзько, П. Гуткоўскі, С. Каўроўскі, І. Слепян і інш[1].
  • У Віцебску адбылася персанальная выстаўка жываісу, скульптуры і графікі А. Бразера.
  • У Маскоўскім габрэйскім камерным тэатры адбылася персанальная выстаўка М. Шагала.
  • Акадэмічным цэнтрам Наркамасветы БССР была арганізаваная экспедыцыя па вывучэнню і даследаванню беларускага народнага мастацтва, у складзе якой былі мінскія мастакі Дзмітрый Полазаў (кіраўнік), Павел Гуткоўскі, Янкель Кругер, Канстанцін Елісееў  (руск.), фалькларыст і кампазітар Уладзімір Тэраўскі і інш. Толькі ў Слуцку і навакольных вёсках за шэсць тыдняў было сабрана і часткова сфатаграфавана мноства помнікаў старажытнага мастацтва, знойдзена значная колькасць узораў слуцкіх паясоў і тканін. Са Стэфанаўской царквы XVII стагоддзя ў Слуцку экспедыцыяй быў вывезен абраз «Ушэсце Гасподне» XVII стагоддзя, які належыць беларускай школе іканапісу (цяпер у НММ РБ). Пра вынікі працы Дзмітрый Полазаў зрабіў даклад на пасяджэнні Мінскага таварыства гісторыі і старажытнасці[2].
Remove ads

З’явіліся

Нарадзіліся

Галерэя графікі

Галерэя жывапісу

Зноскі

  1. Владимир Прокофьевич Белоусов // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 51. — 737 с.
  2. Булычёв Юрий Александрович // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 90. — 737 с.
  3. Бельский Михаил Леонтьевич (1921–1988)(недаступная спасылка). Галерэя «Альбіён» (10 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 12 красавіка 2015.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads