2015 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

2015 год пачаўся з падзей, якія пакідаюць прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.

Падзеі

I квартал

  • 21 студзеня: у Цэнтры Сучасных Мастацтваў адбылася прэс-канферэнцыя, на якой была прадстаўлена канцэпцыя беларускага павільёна 56-й Венецыянскай біенале сучаснага мастацтва – праект «Архіў сведкі вайны» (куратарская група: Аляксей Шынкарэнка, Вольга Рыбчынская). Праект рэалізуецца пры ўдзеле Канстанціна Селіханава, які стаў пераможцам конкурсу куратарскіх канцэпцый, праведзенага Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.
  • 23 студзеня: адкрыццё калектыўнай выстаўкі «Вілейскія далягляды» беларускіх мастакоў Вольгі Гацко, Уладзіміра Сайко, Андрэя Лычкоўскага, Фёдара Ладуцька і Яўгена Шунейкі, выставачная зала Вілейскага краязнаўчага музея[8]
  • 26 студзеня: адбылася сустрэча дыскусійнага клуба на галерэі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Тэма абмеркавання «Што такое сучасны рэалізм? Ці сучасны сучасны рэалізм?» па выніках персанальнай выставы жывапісу Марыі і Мікалая Ісаёнкаў «Двое пад адным дахам». У абмеркаванні прынялі ўдзел экспаненты, мастакі, мастацтвазнаўцы і журналісты: Вольга Архіпава, Мікола Бушчык, Пётра Васілеўскі, Аляксандр Грышкевіч, Сямён Дамарад, Ларыса Міхневіч, Наталля Сяліцкая, Ілля Свірын (Сін), Надзея Усава, Ларыса Фінкельштэйн, Канстанцін Селіханаў, Аляксандр Радаеў.
  • 27 студзеня9 лютага: выстаўка жывапісу Антона Вырвы, «Галерэя Мастацтва», Мінск
  • 29 студзеня24 лютага: выстаўка «Сустрэча», Галерэя «Вільнюс», Мінск. 16 мастакоў прадставілі каля 50 работ (жывапіс, акварэль, графіка). Сярод аўтараў — Мікалай Ісаёнак, Віталь Чарнабрысаў, Віктар Васюкевіч, Уладзімір Сытчанка, Уладзіслаў Петручык, Юрый Яскевіч, Генадзь Капусцін і іншыя[9]
  • 3 лютага28 лютага: выстаўка мастацкага тэкстылю і керамікі «Сем + Два», Цэнтр Сучасных Мастацтваў, Мінск
  • 3 лютага4 сакавіка: выстаўка «Код памяці», прысвечаная 90-годдзю адзінага ў сваім родзе ў Брэсце і Беларусі горадабудаўнічага помніка драўлянай архітэктуры — калоніі Варбурга. Музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці», Брэст. У экспазіцыю ўвайшлі фотаздымкі, выкананыя берасцейцамі ў калоніі імя Варбурга, аўтарскія малюнкі-рэканструкцыі У. М. Губенка, архіўныя здымкі з фонду Амерыканскага габрэйскага камітэта «Джойнт», зробленыя ў 1923—1924 гадах у калоніі Ф. Варбурга, арыгінальныя прадметы і матэрыялы з фондаў Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея і музея Брэсцкай яўрэйскай абшчыны[10]
  • 5 лютага: лекцыя міжнароднага эксперта ў галіне культурнай палітыкі і менеджменту ў культуры, кіраўніка секцыі ЮНЕСКА па культурнай палітыцы, прафесара і дэкана факультэта драматычных мастацтваў Універсітэта мастацтваў у Белградзе Мілены Драгічэвіч-Шэшыч «Сучаснае мастацтва як каталізатар сацыяльных зменаў», Галерэі сучаснага мастацтва «Ў»[11]
  • 18 лютага27 сакавіка: калектыўны міжнародны выставачны праект «Свет без межаў», Гарадская мастацкая галерэя твораў Л. Шчамялёва
  • 20 лютага30 красавіка: мастацкая выстаўка майстроў савецкай эпохі «Адлюстраванне мінулай эпохі», мастацкая галерэя «ЛаСандр-арт», Мінск
  • 4 сакавіка19 сакавіка: персанальная выстаўка жывапісу і графікі Валерыя Песіна «Дэталі», Цэнтр Сучасных Мастацтваў, Мінск[13]
  • 17 сакавіка: «Круглы стол» па пытаннях сучаснага беларускага выяўленчага мастацтва. Тэма абмеркавання «Актуальна ці сёння сучаснае беларускае выяўленчае мастацтва? Ці не засталося яно ў мінулым стагоддзі? Што актуальна сёння? Ці варта «сутыкаць ілбамі» сучаснае і актуальнае? Што застанецца ў гісторыі, а што адыдзе ў нябыт?» па выніках персанальнай выстаўкі жывапісу і графікі Валерыя Песіна «Дэталі», Цэнтр Сучасных Мастацтваў, Мінск. У абмеркаванні прынялі ўдзел мастакі, мастацтвазнаўцы і калекцыянеры: Вольга Архіпава, Мікола Бушчык, Пётра Васілеўскі, Мікалай Паграноўскі, Дзяніс Барсукоў, Надзея Усава, Ларыса Фінкельштэйн, Вольга Сазыкіна, Анна Вашчынчук, Віталь Чарнабрысаў, Яўген Ксяневіч, Андрэй Плясанаў  (бел. (тар.)), Аляксандр Радаеў. Мадэратар дыскусіі — Таццяна Маркіна[16].

II квартал

  • 3 красавіка: вернісаж Васіля Пяшкуна, галерэя «Мастацтва», Мінск
  • 7 красавіка: адкрыццё выстаўкі Тамары Шэлест «Bez Slou», Цэнтр Сучасных Мастацтваў, Мінск
  • 14 красавіка: адкрыццё выстаўкі мастакоў тэатра і кіно «Маштаб 1 : 25», Палац мастацтва, Мінск
  • 19 чэрвеня1 ліпеня: персанальна мастацка выстаўка Абрама Львовіча Куцікава «Час Рыбы», Палац мастацтва, Мінск
  • 19 чэрвеня1 ліпеня: Фестываль эксперыментальнага мастацтва ДАХ-ХХVIII «Рэйтан», Палац мастацтва, Мінск
  • 23 чэрвеня8 ліпеня: групавая выстава «Дыплом», Галерэя сучаснага мастацтва «Ў». Арганізавана платформай «Факультэт Агітацыйнай Крытыкі» (ФАК) сумесна са студэнтамі-выпускнікамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў 2015 года: Алесяй Галотай, Уладзімірам Грамовічам, Алесяй Жыткевіч, Алесем Кудрашовым, Глебам Аманкулавым і іншымі
  • 26 чэрвеня27 верасня: выстаўка «Беларускі іканастас», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск

III квартал

IV квартал

Remove ads

Памерлі

Thumb
Мікола Тарасюк у музеі «Ўспаміны Бацькаўшчыны»
Remove ads

Галерэя жывапісу

Зноскі

  1. Архівавана 5 красавіка 2015. Архівавана 5 красавіка 2015. Архівавана 5 красавіка 2015. Архівавана 5 красавіка 2015. Архівавана 5 красавіка 2015. ArtDigest-Belarus. Открытие выставки Андрея Осташова «Девичий Дозор» (руск.) Архівавана 5 красавіка 2015.
  2. Архівавана 19 красавіка 2015. Архівавана 19 красавіка 2015. Архівавана 19 красавіка 2015. Архівавана 19 красавіка 2015. Архівавана 19 красавіка 2015. Открытие выставки живописи «Золотой век» (руск.) Архівавана 19 красавіка 2015.
  3. Архівавана 5 красавіка 2015. Архівавана 5 красавіка 2015. Архівавана 5 красавіка 2015. Архівавана 5 красавіка 2015. Архівавана 5 красавіка 2015. ArtDigest-Belarus. Открытие выставки Илоны Кособуко «Танец ветра» (руск.) Архівавана 5 красавіка 2015.
  4. Архівавана 5 сакавіка 2016. Архівавана 5 сакавіка 2016. Архівавана 5 сакавіка 2016. Архівавана 5 сакавіка 2016. Архівавана 5 сакавіка 2016. ArtDigest-Belarus. Лекция Милены Драгичевич-Шешич (руск.) Архівавана 5 сакавіка 2016.
  5. Архівавана 15 сакавіка 2015. Архівавана 15 сакавіка 2015. Архівавана 15 сакавіка 2015. Архівавана 15 сакавіка 2015. Архівавана 15 сакавіка 2015. ArtDigest-Belarus. Открытие персональной выставки Валерия Песина в Центре современных искусств (руск.) Архівавана 15 сакавіка 2015.
  6. Архівавана 5 красавіка 2015. Архівавана 5 красавіка 2015. Архівавана 5 красавіка 2015. Архівавана 5 красавіка 2015. Архівавана 5 красавіка 2015. ArtDigest-Belarus. «Диалог эпох» прозвучал в Гомеле (руск.) Архівавана 5 красавіка 2015.
  7. Архівавана 18 мая 2015. Архівавана 18 мая 2015. Архівавана 18 мая 2015. Архівавана 18 мая 2015. Архівавана 18 мая 2015. Архівавана 18 мая 2015. Архівавана 18 мая 2015. Отсутствие денег, индивидуальности или зрелой критики: что мешает современному белорусскому искусству? (руск.) Архівавана 18 мая 2015.
  8. Архівавана 4 сакавіка 2016.
  9. Юбілейная выстаўка Аляксандра Сільвановіча «Неба» Архівавана 7 верасня 2015.
  10. Архівавана 31 студзеня 2016. Архівавана 31 студзеня 2016. Архівавана 31 студзеня 2016. Архівавана 31 студзеня 2016. АртДайджест—Беларусь. «12 стратегий» белорусского изобразительного искусства (руск.) Архівавана 31 студзеня 2016.
  11. Прэмія Тэйлара(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2016. Праверана 11 студзеня 2016.
  12. Міхаіл Карнілавіч Канькоў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 18 жніўня 2015.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads