2-я армія (Аўстра-Венгрыя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

2-я армія (Аўстра-Венгрыя)
Remove ads

2-я а́рмія (ням.: k.u.k. 2. Armee) — воінскае аб’яднанне армейскага ўзроўню сухапутных сілаў Аўстра-Венгрыі падчас Першай сусветнай вайны.

Хуткія факты kaiserlich und königliche 2. Armee, Гады існавання ...
Remove ads

Гісторыя

Была сфармавана ў жніўні 1914 года і мела 6,5 пяхотных і 1 кавалерыйскай дывізіі. Згодна з планам Генеральнага штаба, армія планавалася для вядзення баявых дзеянняў на Сербскім фронце, але ўжо 20 жніўня пасля разбуральнай паразы аўстра-венгерскіх войскаў 3-й арміі пры бітве пры Гнілой Ліпе была тэрмінова пераведзена на Усходні фронт для барацьбы з войскамі Расійскай імперыі. Са жніўня 1914 г. армія змагалася ў Галіцыйскай бітве. Перад яе пачаткам складалася з чатырох карпусоў і шасці асобных дывізій[1]:

Больш інфармацыі Армія, Корпус ...

Пачынаючы з 25 жніўня, першыя часткі VII корпуса былі замацаваны на плацдарме ракі Днестр каля Галіча. У далейшым часткі ўсёй арміі ўвайшлі на вызначаныя рубяжы на Усходнім фронце і супрацьстаялі наступленню расійскай 8-я арміі.

У канцы кастрычніка, пасля бітвы на рацэ Вісла, увесь нямецка-аўстрыйскі фронт быў вымушаны адступіць ад Польшчы, 2-я армія падтрымала саюзнікаў у гэтых баях. У лістападзе яна ўдзельнічала ў Лодзінскай бітве на паўднёвым флангу крыла 9-й нямецкай арміі.

У далейшым армія ўдзельнічала ў зімовай бітве ў Карпатах, разгроме расійскай арміі і адступленні ў 1915 годзе. У 1916 годзе войскі генерала фон Бём-Эрмалі выступілі супраць наступу расійскіх войскаў генерала Брусілава. Пасля разгрому расійскай арміі і распаду Расійскай імперыі ў 1917—1918 гг., яе фарміраванні былі ўцягнуты ў акупацыю частак Украіны і Беларусі.

Неўзабаве пасля распаду Аўстра-Венгерскай імперыі армія была распушчана.

Remove ads

Камандуючыя

Армія за ўсю гісторыю вайны мела двух камандуючых.

Зноскі

  1. Order of Battle - Galicia August, 1914. Austro-hungarian-army.co.uk (22 чэрвеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2017. Праверана 11 снежня 2019.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads