334-ы асобны атрад спецыяльнага прызначэння

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

334-ы асобны атрад спецыяльнага прызначэння — ваеннае фарміраванне УС СССР. Створана на базе 5-й брыгады СпП, але большы час з’яўлялася часткай 15-й брыгады СпП.

Хуткія факты Гады існавання, Краіна ...

Атрад удзельнічаў у Афганскай вайне, дзе стаў самай мабільнай і баяздольнай адзінкай АКСВА[1]. Быў першым падраздзяленнем, якое пакінула зону канфлікту ў рамках вываду савецкага кантынгенту ў 1988—1989 гадах[2].

Remove ads

Стварэнне

Да пачатку 1984 года кіраўніцтва УС СССР прымае рашэнне аб стварэнні прыгранічнай зоны «Заслона»  (руск.), мэтай якой стала знішчэнне караванаў, што забяспечвалі афганскіх маджахедаў зброяй і боепрыпасамі з Пакістана і Ірана. Для правядзення аперацыі ў зону баявых дзеянняў уводзяцца 2 асобныя брыгады спецыяльнага прызначэння (15-я і 22-я  (руск.)). Задачай іх з’яўлялася блакаванне караванных шляхоў на вялікім участку ў памежжы ля афгана-пакістанскай мяжы і часткова ў паўднёвай частцы афгана-іранскай мяжы. Для гэтага брыгады былі раззасяроджаны асобнымі атрадамі (батальёнамі) па прыгранічных правінцыях[3].

Адным з такіх стаў 334-ы асобны атрад спецыяльнага прызначэння ГРУ, сфармаваны на падставе дырэктывы Генеральнага Штаба УС СССР ад 7 снежня 1984 года. Фарміраванне падраздзялення ажыццяўлялася з 12 снежня 1984 года па 13 студзеня 1985 года на базе 5-й асобнай брыгады спецназа ў горадзе Мар’іна Горка. У склад падраздзялення ўвайшлі вайскоўцы з Беларускай, Ленінградскай, Далёкаўсходняй, Прыкарпатскай  (руск.) і Сярэднеазіяцкай  (руск.) ваенных акругаў. Пасля завяршэння камплектацыі атрад быў перададзены ў склад Туркестанскай ВА (горад Чырчык, Ташкенцкая вобласць, Узбекская ССР)[1].

Remove ads

Афганістан

У перыяд з 17 па 29 сакавіка 1985 года атрад перадыслакаваны ў Асадабад  (руск.) (правінцыя Кунар, Дэмакратычная Рэспубліка Афганістан)[1]. Для захавання сакрэтнасці ён маскіраваўся пад 5-ы асобны мотастралковы батальён[4].

Лагер фарміравання знаходзіўся ў цясніне, па якой працякала рака. Базу, размешчаную на астраўку, маджахеды неаднаразова абстрэльвалі з бліжэйшых гор[5].

Аб дзейнасці байцоў 334-га ўдзельнік канфлікту Сяргей Казлоў  (руск.) адзначыў наступнае[5]:

" З-за таго, што правінцыя Кунар адрознівалася высакагор’ем і тым, што практычна ўсе караванныя маршруты праходзілі па своеасаблівым ланцугу ўмацаваных раёнаў маджахедаў, атрад выкарыстаў уласцівую толькі яму тактыку. [....] Атрад адпрацаваў тактыку штурмавых дзеянняў і раптоўных налётаў на ўмацаваныя раёны і асобныя іх элементы. З-за таго, што абраная тактыка была вельмі рызыкоўнай, страты ў гэтым атрадзе былі найбольш высокімі. "

За час сваёй місіі ў рэгіёне падраздзяленне знішчыла амаль усе аб’екты праціўніка. Вайскоўцамі здзейснена больш за 250 баявых выхадаў. Пры гэтым знішчаны 2851 мяцежнік і вялікая колькасць узбраенняў. Каля 20 лідараў паўстанцаў трапілі ў палон[1]. Уласныя страты склалі 104[6]—105[7] чалавекі забітымі, цяжка параненымі — 124, лёгка параненымі — 196[8]. Самым крывавым стаў бой 21 красавіка 1985 года ў Мараварскай цясніне  (бел. (тар.)), калі загінулі 29 спецназаўцаў.

15 мая 1988 года атрад пакінуў Афганістан і вярнуўся ў Мар’іну Горку[1].

Remove ads

Камандзіры

Падчас удзелу ў замежнай кампаніі атрад узначальвалі[1]:

  • Віктар Цярэнцьеў (сакавік—май 1985);
  • Міхаіл Міхайла (май–ліпень 1985);
  • Рыгор Быкаў (ліпень 1985 — май 1987);
  • Аляксандр Клачкоў (чэрвень—лістапад 1987);
  • Уладзіслаў Гілуч (лістапад 1987 — май 1988).

Постсавецкі перыяд

6 красавіка 2011 года выдавецтва «Камсамольская праўда» выпусціла артыкул аб удзеле ў баявых дзеяннях у Лівіі на баку прыхільнікаў Муамара Кадафі беларускіх ваенных саветнікаў. У прыватнасці, рэдакцыя пісала[9]:

" Прысутнічаюць у краіне і супрацоўнікі беларускага ГРУ. Большай часткай гэта афіцэры былога 334-га атрада спецназа, дыслакаванага ў Мар’інай Горцы пад Мінскам. Але ўсе яны заключалі індывідуальныя кантракты з лівійскімі ўладамі і атрымлівалі фінансаванне менавіта ад іх. "

Праз некалькі месяцаў паўстанцы ўзялі ў палон Вячаслава Качура, былога начальніка штаба 334-га атрада[10].

Remove ads

Зноскі

  1. Вікенцій Ключнік.Тут пачынаўся спецназ // Звязда : газета. — 5 снежня 2013.
  2. Книга Памяти Архівавана 28 кастрычніка 2022.
  3. На стороне Каддафи воюют белорусские партизаны // Комсомольская правда : газета. — 6 апреля 2011.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads