61-я партызанская брыгада

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

61-я партызанская брыгада — дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Клічаўскага, Бялыніцкага, Шклоўскага, Быхаўскага, Кіраўскага і Магілёўскага раёнаў. З ліпеня 1941 года на станцыі Мілое Клічаўскага раёна дзейнічала партызанская група Р. К. Паўлава, якая ў маі 1942 года ўвайшла ў Клічаўскі аператыўны цэнтр як 61-ы атрад. З лістапада атрад у складзе 5-й Клічаўскай брыгады, з мая 1943 года дзейнічаў самастойна. З ліпеня 1943 асобны атрад Магілёўскай ваенна-аператыўнай групы. 30 ліпеня 1943 года атрад (568 партызан) злучыўся з Чырвонай Арміяй. Пасля злучэння БШПР вызначыў атрад з кастрычніка 1943 года як брыгаду ў складзе 3 атрадаў.

Хуткія факты Гады існавання, Краіна ...
Remove ads

Камандаванне

Камандзір

  • Р. К. Паўлаў

Камісары

Начальнікі штаба

  • Г. А. Цывін;
  • В. П. Белабародаў;
  • М. Ф. Мірановіч.

Гісторыя

Партызаны наносілі ўдары па камунікацыях на ўчастках ОршаЖлобін, МагілёўМінск, Магілёў — Бабруйск. У аперацыі «рэйкавая вайна» падарвалі больш за 800 рэек. 9 жніўня 1942 года вялі бой супраць карнікаў. Удзельнічалі ў разгроме нямецкіх ганізонаў у вёсцы Дручаны ў красавіку 1943, вёсцы Дашкаўка Магілёўскага раёна, у вёсцы Ермалавічы ў кастрычніку 1943, у гарадскім пасёлку Клічаў, 20 чэрвеня 1944 года разам з 1-м баталёнам 121-га партызанскага палка вялі бой з часцямі мотамеханізаванай дывізіі, расквартараванымі ў вёсцы Ямніца. Да падыходу Чырвонай Арміі ўтрымлівалі пераправу цераз раку Друць.

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads