7-я армія (Расійская імперыя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
7-я а́рмія (7 А) — агульнавайсковае аператыўнае, раней стратэгічнае, аб'яднанне (фармаванне, армія) узброеных сіл Расійскай імперыі, падчас Першай сусветнай вайны ў Рускай Імператарскай Арміі.

Армія ўдзельнічала ў Галіцыйскай аперацыі (1914—1915 гадоў), абарончых баях у ходзе ліквідацыі Горліцкага прарыву аўстра-германскіх войскаў (1915 год), Брусілаўскім прарыве (1916 год), баявых дзеяннях на рацэ Стрыпа, пад Львовам, у раёне Бучач — Галіч — Тарнополь (1916-1917 года) і летнім наступе войскаў Паўднёва-Заходняга фронту 1917 года.
Таксама мела назвы: «7-я палявая армія»[1], раней «Асобная армія № 7»[2][3] або «Адэская армія»[2][3].
Remove ads
Гісторыя
Палявое ўпраўленне (штаб 7 А) было ўтворана ў ліпені 1914 года пры штабе Адэскай ваеннай акругі, было сфармавана па штатам палявога ўпраўлення галоўнакамандуючага войскамі фронту (па сучаснаму камандуючага войскамі фронту), але са скарочанай колькасцю чыноў штаба арміі (вайскоўцаў і ваенных чыноўнікаў), прадугледжаных мабілізацыйнымі планам.
У пачатку вайны у нас мелася два фронту і дзве асобныя арміі:
Паўночна-Заходні фронт — ўключаў у сябе арміі, якія дзейнічалі супраць Германіі;
Асобная армія № 7 (Адэская), якая ахоўвала ўзбярэжжа Чорнага мора.
Паўднёва-Заходні фронт — які складаецца з армій, якія дзейнічалі супраць Аўстра-Венгрыі;
Асобная армія № 6 (Петраградская), якая ахоўвала ўзбярэжжа Балтыйскага мора;
У задачу арміі ўваходзіла ахова ўзбярэжжа Чорнага мора і мяжы з Румыніяй.
У кастрычніку 1914 года штаб і армія былі перакінутыя ў раён гарадоў Трэмбоўля — Чорткаў і ўключана ў склад Паўднёва-Заходняга фронту (перастала быць асобнай).
Чатыры пяхотныя дывізіі Адэскай акругі сфармавалі кожная па другачарговай. Дывізіі гэтыя склалі пры мабілізацыі 7-ю армію генерала Нікіціна, на фронт былі выкліканыя толькі восенню і паспелі набыць неабходную спайку і спрыт, што адразу ж і адбілася на іх працы.
7-я палявая армія ўдзельнічала, сумесна з 8-й, 9-й і 11-й палявымі арміямі, у новым выглядзе франтавой наступальнай аперацыі, якая была названа па імені аднаго з яе аўтараў Брусілаўскім прарывам[3].
Па ініцыятыве камандуючага Паўночна-заходнім фронтам Л. Г. Карнілава і пры цярпімым дачыненні свайго непасрэднага начальніка — камандуючага 7-й Арміяй У. І. Селівачова генерал-лейтэнант Павел Пятровіч Скарападскі праводзіў украінізацыю частак даручанага яму 34-га корпуса[5].
На канец 1917 года штаб арміі размяшчаўся ў Бары.
Ліквідавана ў пачатку 1918 года.
Remove ads
Склад
У склад 7-й арміі ўваходзілі ўпраўленне, злучэнні, часці і ўстановы (ніжэй прадстаўлены не ўсе, больш падрабязна ў польскамоўнай віке).
Канец 1917 года
На канец 1917 года армія мела ў сваім складзе:
- Палявое ўпраўленне (штаб)
- упраўленне загадчыка аўтамабільнай часткай арміі, з 1915 года
- упраўленне начальнікаў інжынераў арміі, з 6 лютага 1916 года
- упраўленне інспектараў артылерыі арміі, з 5 сакавіка 1916 года
- аддзел па дэмабілізацыі штаба арміі, у 1917 годзе
- у штаб арміі быў прызначаны ваенны камісар Часовага ўрада, пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года
- I гвардзейскі армейскі корпус
- II гвардзейскі армейскі корпус
- XII армейскі корпус
- I Украінскі армейскі корпус
- XLI армейскі корпус
- III Каўказскі армейскі корпус
- V кавалерыйскі корпус
- VII Сібірскі армейскі корпус
Remove ads
Камандуючыя (перыяд)
- генерал ад артылерыі Уладзімір Мікалаевіч Нікіцін (19.07.1914 — 19.10.1915);
- генерал ад інфантэрыі Дзмітрый Рыгоравіч Шчэрбачоў (19.10.1915 — 11.04.1917);
- генерал-лейтэнант Леанід Мікалаевіч Бяльковіч (13.04.1917 — 20.06.1917);
- камісар ад Часовага ўрада — Барыс Савінкоў (да 28.06.1917)
- генерал-лейтэнант Уладзімір Іванавіч Селівачоў (26.06.1917 — 09.09.1917);
- генерал-лейтэнант Януарый Казіміравіч Ціховіч (09.09.1917 — 03.12.1917);
- штабс-капітан Уладзімір Кірыякавіч Трыяндафілаў (03.12.1917 — ??.12.1917);
- генерал-лейтэнант Уладзімір Аляксандравіч Лаўдоўскі (??.12.1917 — ??.03.1918).
У складзе (перыяд)
- Дзеючай арміі — Асобная (19 ліпеня (1 жніўня) — кастрычнік 1914 года);
- Паўднёва-заходняга фронту (кастрычнік 1914 года — сакавік 1918 года).
Зноскі
- Военный энциклопедический словарь. — М.: Военное издательство Министерства обороны СССР, 1984 год, 863 с.
- Глава II. Первая мировая война (1914—1918 гг.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 лістапада 2016. Праверана 19 снежня 2016.
- А. А. Керсновский. История Русской армии
- Скоропадский П. П. Воспоминания. — Київ-Філадельфія, 1995.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads