Abacarus hystrix

From Wikipedia, the free encyclopedia

Abacarus hystrix
Remove ads

Abacarus hystrix — від мікраскапічных чатырохногіх кляшчоў роду Abacarus сямейства Eriophyidae (Trombidiformes). Шкоднік раслін, галаўтваральнік і пераносчык некаторых вірусаў мазаікі лугавых і пашавых траў.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Распаўсюджанне

Палеарктыка, Неарктыка, Афратропіка, Аўстралія, Новая Зеландыя.

Апісанне

Самы дробны ў свеце прадстаўнік усяго класа павукападобных (і адзін з самых дробных відаў тыпу членістаногія ў цэлым) — іх даўжыня ад 0,125 да 0,250 мм. Цела чэрвепадобнае, белага, жоўтага або аранжавага колеру. Зімуе на дарослай стадыі або на стадыі яйка. Сярод відаў-гаспадароў адзначаны больш за 60 відаў травяністых раслін, уключаючы Triticum aestivum, жыта пасяўное (Secale cereale), Oryza sativa, свінарый пальцавы (Cynodon dactylon), Lolium perenne, каласоўнік безасцюковы (Bromus inermis), пырнік паўзучы (Elytrigia repens) і іншыя. У выніку малекулярна-генетычных даследаванняў мітахандрыяльнай і ядзернай ДНК від прызнаны політыпічным (комплексам відаў) і, як мяркуецца, складаецца з некалькіх відаў-сіблінгаў.

Таксон упершыню быў апісаны ў 1896 годзе нямецкім заолагам Альфрэдам Налепам.

Remove ads

Зноскі

  1. Nalepa, A. 1896. Neue Gallmilben (13. Fortsetzung). Anzeiger der Kaiserlichen Akademie der Wissenschaften. — Mathematisch-Naturwissenschaftliche Klasse, Wien 33: 108-110.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads