Adobe After Effects

From Wikipedia, the free encyclopedia

Adobe After Effects
Remove ads

Adobe After Effects — праграмнае забеспячэнне кампаніі Adobe Systems для рэдагавання відэа і дынамічных малюнкаў, распрацоўкі кампазіцый (кампазітынг), анімацыі і стварэння розных эфектаў. Шырока ўжываецца ў апрацоўцы знятага відэаматэрыялу (колеракарэкцыя, пост-прадакшн), пры стварэнні рэкламных ролікаў, музычных кліпаў, у вытворчасці анімацыі (для тэлебачання і web), тытраў для мастацкіх і тэлевізійных фільмаў, а таксама для цэлага шэрагу іншых задач, у якіх патрабуецца выкарыстанне лічбавых відэаэфектаў.

Хуткія факты Тып, Распрацоўшчык ...

Назва паходзіць ад эфекту, вядомага як «ўстойлівасць (інертнасць) зоркавага адчування», гэты механізм выкарыстоўвае сэнсарную памяць сятчаткі вока, якая дазваляе захоўваць зрокавую інфармацыю на працягу кароткага прамежку часу[2].

Дзякуючы шырокай бібліятэцы убудоў, распрацаваных іншымі кампаніямі, AfterEffects таксама выкарыстоўваецца ў паліграфіі і графічным дызайне для рэдагавання статычных графічных малюнкаў (фатаграфій, малюнкаў, згенераваных на камп’ютары і г . д.).

Першапачаткова After Effects быў створаны фірмай Company of Science and Art[3] (аббр. CoSA), версія 1.0 была выпушчаная ў студзені 1993 года. Затым, у ліпені 1993 года, CoSA разам з прадуктам After Effects была набыта карпарацыяй Aldus; у сваю чаргу, у 1994 годзе гэтая кампанія разам з PageMaker і After Effects была набыта кампаніяй Adobe. Падрабязная гісторыя распрацоўкі ад задумкі і да нашых дзён прадстаўлена ў гэтым відэа.

Remove ads

Гісторыя версій

After Effects быў першапачаткова зроблены Company of Science and Art ў Провідэнсе, ЗША. Версія 1.0 была выпушчаная ў студзені 1993 года. У версіі 2.1, выпушчанай у 1994 годзе, з’явілася паскарэнне ў версіях для PowerPC. CoSA разам з праграмай After Effects былі набытыя карпарацыяй Aldus ў ліпені 1993 года; а затым ужо Adobe набыла Aldus ў 1994 годзе, а з ім PageMaker і After Effects. Першы новы рэліз ад Adobe быў версіяй 3.0.

У версіі CS4 быў дададзены фільтр мультыплікацыі Cartoon, пашыраныя магчымасці інструмента Shape Layers, які прызначаны для малявання і анімацыі вектарных крывых з магчымасцю дадання і анімацыі рысак, заліванняў, градыентаў і вектарных эфектаў; дададзеная магчымасць канвертаваць тэкст у shape paths або mask paths, падтрымка Adobe Pixel Bender, больш за 250 анімаваных тэкставых пресетов, магчымасць адлюстравання зон бяспекі 4:3 у шырокаэкранных кампазіцыях, падтрымка сэрвісу Adobe Community Help.

Больш інфармацыі Вытворца, Дата ...
Remove ads

Зноскі

  1. February 2023 release (version 23.2) — 2023. Праверана 2 сакавіка 2023.
    • Линда Вайнман. Практикум по Adobe After Effects 6. Видеомонтаж, спецэффекты, создание видеокомпозиций.. М.: «Вильямс», 2004. — С. 648. ISBN 0-321-22854-5.
  2. Adobe Systems, Incorporated. FAQ : Adobe After Effects CS5. Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2012. Праверана 27 верасня 2010.
  3. How to insert 3D objects | Adobe After Effects CC tutorials. helpx.adobe.com. Праверана 23 лютага 2016.
  4. Matching camera motion with the After Effects 3D Camera Tracker | Adobe After Effects CC tutorials. helpx.adobe.com. Праверана 23 лютага 2016.
  5. Set scaling quality using bicubic sampling in After Effects | Adobe After Effects CC tutorials. helpx.adobe.com. Праверана 23 лютага 2016.
  6. Use the Refine Edge tool | Adobe After Effects CC tutorials. helpx.adobe.com. Праверана 23 лютага 2016.
  7. How to stabilize shaky video footage | Adobe After Effects CC tutorials. helpx.adobe.com. Праверана 23 лютага 2016.
  8. Use the Layer Snapping feature | Adobe After Effects CC tutorials. helpx.adobe.com. Праверана 23 лютага 2016.
  9. Apply motion blur | Adobe After Effects CC tutorials. helpx.adobe.com. Праверана 23 лютага 2016.
  10. Touch and gesture-based editing | Adobe Premiere Pro CC tutorials. helpx.adobe.com. Праверана 3 лютага 2016.
  11. How to create a puppet animation | Adobe After Effects CC tutorials. helpx.adobe.com. Праверана 3 лютага 2016.
  12. What are Creative Cloud Libraries? | Adobe Creative Cloud tutorials. helpx.adobe.com. Праверана 3 лютага 2016.
  13. After Effects region of interest(недаступная спасылка). blogs.adobe.com. Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2016. Праверана 3 лютага 2016.
  14. whats new and changed in the After Effects CC 2015 (13.7) update | Creative Cloud blog by Adobe(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2016. Праверана 26 кастрычніка 2017.
  15. What’s New & Changed in After Effects CC 2015 (13.8) | Creative Cloud blog by Adobe(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2016. Праверана 26 кастрычніка 2017.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads