Адоніс палымяны
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Адо́ніс палымяны[1], жаўтацвет палымяны (Adonis flammea) — від кветкавых раслін з роду Адоніс (Adonis) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне
Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 20—40[1] см. Сцябло прамастойнае, простае або галінастае. Лісце перыстарассечанае на вузкія долі. Верхняе лісце сядзячае, ніжняе — на кароткіх чаранках. Кветкі ярка-чырвонага колеру, 2—5 см у дыяметры, з жоўтымі, фіялетавымі, чорнымі плямамі палоскамі[2]. Плод — шматарэшак. Арэшкі маюць авальную форму і прамы носік.

Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Расліна распаўсюджана ва ўмераных зонах Азіі і на тэрыторыі Еўропы[3]. Расце на сухіх лугах, у стэпах, на камяністых россыпах і скалах, аблогах, пустках, агародах, каля дарог. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[2].
Гаспадарчае значэнне
Лекавая і дэкаратыўная расліна. Ядавітая[2].
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Адонис пламенный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads