Адоніс (род раслін)
род раслін сямейства казяльцовыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Адо́ніс[2], Жаўтацвет[3] (Adonis) — род кветкавых раслін сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне
Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны. Сцёблы прамыя або разгалінаваныя, вышынёй 5—40 см, часам да 70 см. Лісце чаргаванае, рассечанае. Кветкі буйныя, адзіночныя, залаціста-жоўтага або чырвонага колеру. Плод — сухі шматарэшак з носікам.
Распаўсюджанне і экалогія
Прадстаўнікі роду распаўсюджаны ва ўмераным поясе Еўразіі і Паўночнай Афрыкі. Растуць у сухіх адкрытых месцах.
Віды
Паводле базы даных The Plant List (2013), род уключае 32 віды[4]:
- Adonis aestivalis L. — Адоніс летні
- Adonis aleppica Boiss.
- Adonis amurensis Regel & Radde — Адоніс амурскі
- Adonis annua L. typus — Адоніс аднагадовы
- Adonis apennina L.
- Adonis bobroviana Simonov.
- Adonis chrysocyathus Hook.f. & Thomson
- Adonis coerulea Maxim.
- Adonis cyllenea Boiss., Heldr. & Orph.
- Adonis davidii Franch.
- Adonis dentata Delile
- Adonis distorta Ten.
- Adonis eriocalycina Boiss.
- Adonis flammea Jacq. — Адоніс палымяны
- Adonis globosa C.H.Steinb. ex Rech.f.
- Adonis × hybrida C.F.Wolff ex Nyman
- Adonis leiosepala Butkov
- Adonis microcarpa DC.
- Adonis mongolica Simonov.
- Adonis multiflora Nishikawa & Koji Ito
- Adonis nepalensis Simonov.
- Adonis palaestina Boiss. — Адоніс палесцінскі
- Adonis pyrenaica DC.
- Adonis ramosa Franch.
- Adonis shikokuensis Nishikawa & Koji Ito
- Adonis sutchuenensis Franch.
- Adonis tianschanica (Adolf) Lipsch.
- Adonis turkestanica (Korsh.) Adolf
- Adonis vernalis L. — Адоніс вясновы, ці Гарыцвет, ці Жаўтацвет вясенні, ці Чараквет, ці Адоніс вясенні[3]
- Adonis villosa Ledeb.
- Adonis wolgensis Steven — Адоніс волжскі
Яшчэ некаторая колькасць відавых назваў гэтага роду маюць у The Plant List (2013) статус unresolved name, гэта значыць адносна гэтых назваў нельга адназначна сказаць, ці варта іх выкарыстоўваць як назвы самастойных відаў — альбо іх варта звесці ў сінаніміку іншых таксонаў[4].
Выкарыстанне
Расліны роду выкарыстоўваюцца ў якасці дэкаратыўных. Прэпараты з адонісу вясновага выкарыстоўваюцца ў медыцыне.
Зноскі
- Звесткі пра род Adonis у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1.
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 9. — 160 с. — 2 350 экз.
- Adonis (англ.). The Plant List. Version 1.1. (5 ліпеня 2013). Праверана 19 мая 2016.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads