Agathidium pulchellum
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Agathidium pulchellum[1] — від жукоў сямейства Leiodidae.
Remove ads
Распаўсюджанне
Рэдкі від. Сустракаецца на паўночным захадзе Еўропы (Швецыя, Фінляндыя, Літва, Латвія, Беларусь). У Швецыі адзінае назіранне гэтага жука было ў 1996 годзе, а ў Беларусі яшчэ ў XIX стагоддзі. У Фінляндыі, пачынаючы з 1975 года, было каля 10 знаходак.
Апісанне
Дробны жук, даўжынёй 2,0-2,5 мм, спінка вельмі выпуклая. Надкрыллі жаўтлява-карычневага колеру з цёмнай плямай спераду і цёмным сэрцападобным малюнкам пасярэдзіне крылаў. Пры небяспецы жук скручваецца ў шар.
Спосаб жыцця
Жыве ў старажытных лясах. Трапляецца пад карой старых асін. І лічынкі, і імага харчуюцца грыбкамі-міксаміцэтамі
Зноскі
- О. О. Кагало та Б. Г. Проць. ОСЕЛИЩНА КОНЦЕПЦІЯ ЗБЕРЕЖЕННЯ БІОРІЗНОМАНІТТЯ: БАЗОВІ ДОКУМЕНТИ ЄВРОПЕЙСЬКОГО СОЮЗУ Архівавана 21 студзеня 2022..: — Львів. 2012. с. 53
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads