Вочны цвет
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Во́чны цвет[2] (Anagallis) — род кветкавых раслін сямейства Першакветныя (Primulaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне
Аднагадовыя і двухгадовыя травяністыя расліны з галінастым распасцёртым ці ўзнятым сцяблом. Лісце дробнае, суцэльнае, супраціўнае, найчасцей сядзячае. Кветкі звычайна адзіночныя на доўгіх кветаножках у пазухах лістоў, з кола- або лейкападобным чырвоным, блакітным ці белым вяночкам. Плод — шарападобная каробачка.
Арэал
Адрозніваецца каля 30 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Заходняй Азіі, Афрыцы, Паўднёвай Амерыцы, як занесеныя ў Паўночнай Амерыцы; 1 від — у тропіках абодвух паўшар’яў. На тэрыторыі Беларусі трапляюцца зрэдку як пустазелле на палях, агародах, пустках, каля дарог вочны цвет палявы (Anagallis arvensis) і вельмі рэдка як пустазелле, а таксама на сухіх схілах і ў хмызняках вочны цвет блакітны (Anagallis arvensis var. caerulea).
Remove ads
Значэнне
Лекавыя (мачагонны, патагонны, жаўцягонны, слабільны сродак) і ядавітыя расліны. Садовыя формы некаторых відаў (напрыклад, гібрыдная буйнакветная) вырошчваюць у якасці дэкаратыўных.
Зноскі
- Entry for Anagallis L. (англ.)(недаступная спасылка). NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. International Association for Plant Taxonomy (24 верасня 1997). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2012. Праверана 15 лютага 2012.
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 14. — 160 с. — 2 350 экз.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads