Вочны цвет палявы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Во́чны цвет палявы, макрыца чырвоная[1] (Anagallis arvensis) — від кветкавых раслін сямейства Першакветныя (Primulaceae), тыпавы від роду Вочны цвет (Anagallis).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Аднагадовая травяністая расліна з тонкім стрыжнёвым коранем. Сцёблы 4-гранныя, распасцёртыя, галінастыя, даўжынёй 15—30 см. Лісце супраціўнае, зрэдку па 3 у кальчаках, сядзячае, простае, суцэльнае, з гладкім краем, знізу з чорнымі кропкамі. Кветкі з пяццю пялёсткамі, крывава—чырвонага або цагельна-чырвонага колеру, на доўгіх кветаножках у пазухах лісця. Плод — шматнасенная каробачка шарападобнай формы.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Радзімай расліны лічыцца Міжземнамор’е. Распаўсюджана амаль паўсюдна. Расце як пустазелле на палях і агародах, на лугах, узлесках, берагах вадаёмаў, у прыбярэжных і пойменных хмызняках. Мезафіт і мезатроф. Святлолюбівая расліна. Цвіце ў чэрвені—жніўні[1].
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads