Кроп
род аднагадовых травяністых раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кроп[1] (Anethum) — монатыпны род аднагадовых травяністых раслін сямейства парасонавых. Адзіны від — кроп духмяны, або агародны, або пахучы (Anethum graveolens)[2][1].
У дзікай прыродзе расліны сустракаюцца ў паўднёва-заходняй і цэнтральнай Азіі; як агародная расліна распаўсюджана паўсюдна.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
У дзікай прыродзе расце ў Малой Азіі, Паўночнай Афрыцы, Іране, Гімалаях. Культывуецца — паўсюдна на ўсіх кантынентах.
Для паспяховай культывацыі неабходна цёплае ці спякотнае лета і шмат сонечнага святла. Насенне жыццяздольнае на працягу 3-10 гадоў. Расліны, якія гадуюцца на насенне для наступнага высаджвання, не варта размяшчаць побач з фенхелем, бо гэтыя два віды могуць даваць гібрыды.
Батанічнае апісанне

Сцябло адзіночнае, прамое, галінастае або простае, вышынёй 40—120 см, з тонкімі разорамі, без пушынак, цёмна-зялёнае, у верхняй частцы галінастае, паміж галінамі выгнутае.
Лісце 3—4-пёрае, яйкападобнае, дзелькі апошняга парадку лінейна-ніткападобныя.
Парасоны буйныя, дыяметрам да 15 см, 20—50-прамянёвыя. Кветкі сабраны ў невялікія парасоны дыяметрам 2—9 см. Зубцы каробачкі кароткія; пялёсткі жоўтыя; падслуппе светла-жоўтае, падушкападобнае; слупкі вельмі кароткія, падчас красавання прамыя, пазней адагнутыя.
Насенне яйкападобнае або эліптычнае, 3—5 мм у даўжыню і 1,5—3,5 мм у таўшчыню.
Квітнее ў чэрвені—ліпені. Плады спеюць у ліпені—жніўні.
Remove ads
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 15. — 160 с. — 2 350 экз.
- Назва Кроп духмяны згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads