Лугавы свірстун

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лугавы свірстун
Remove ads

Лугавы свірстун, конік лугавы (Anthus pratensis) — від птушак з сямейства сітаўкавых.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Даўжыня цела 14-15 см, размах крылаў 22-25 см. Аліўкава-карычневы, цела ў густыя рыскі, грудзі і бакі белаватыя. Кіпцюр задняга пальца доўгі і крыху загнуты. Вельмі падобны да ляснога свірстуна, а таксама плямістага, сібірскага і чырвонаваллёвага свірстуноў. Адрозніваецца голасам: ён не вельмі гучны пад час хвалістага палёту: «ціп-ціп-ціп-сі-сі-сі» — спачатку хутчэй, у другой частцы больш павольна. Позыў «іт-іт, іст», асцерагае далікатным, некалькі разоў паўтараемым «еіп».

Remove ads

Пашырэнне

Гнездавы арэал: Еўропа, акрамя паўднёвай часткі, Ісландыя, паўднёвае ўзбярэжжа Грэнландыі, паўночны захад Азіі (да р. Об), ізаляваныя папуляцыі ў гарах Грузіі і Арменіі. На Беларусі звычайны на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Насяляе лугі (асабліва часта ў рачных далінах), а таксама рознага тыпу адкрытыя тэрыторыі, парослыя травяністай расліннасцю, часам нізкімі дрэвамі. На поўначы — мохавую тундру з каменнем і балотамі, лясы з карлікавай бярозы, у гарах — пашы і лугі.

Месца зімовак: Заходняя і Паўднёвая Еўропа (Міжземнамор’е), Малая Азія, Каўказ, Блізкі Усход, Іран, Туркменія, Паўночная Афрыка. Заходнееўрапейскія і каўказскія папуляцыі аселыя.

Remove ads

Асаблівасці біялогіі

Корміцца насякомымі, дробнымі павукамі, малюскамі, насеннем травяністых раслін.

Гняздо ладзіць на зямлі каля асновы купіны траў, часта па краях равоў, з тонкай і сухой травы ці іншага расліннага матэрыялу, у высцілцы дробныя сухія травы і невялікая колькасць валосся, дыяметр — 7-10,5 см.

Яйкі (4-6, часам 3-7) крыху падоўжаныя, шаравата-зеленаватыя або шэра-белыя, карычневыя ці чырванаватыя, звычайна амаль цалкам пакрытыя шэра-карычневымі або карычневымі густымі і дробнымі плямкамі ці мазкамі. Памеры: 19 х 14,5 мм.

Падвіды

  • A. p. pratensis — Грэнландыя, большая частка Усходняй Еўропы да р. Об, папуляцыi ў Грузіі і Арменіі;
  • A. p. whistleri (A. p. theresae) — Ірландыя і захад Шатландыі.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads