Aspalathus linearis
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Aspalathus linearis — куст, які расце ў Афрыцы, від роду Aspalathus сямейства Бабовыя (Fabaceae). З лісця і парасткаў гэтай расліны атрымліваюць напой (гарбату), вядомы пад назвай ройбас (ройбуш).
Remove ads
Распаўсюджанне

Эндэмік Паўднёвай Афрыкі: натуральны арэал віду абмежаваны горным масівам Седэрберг (200 км на поўнач ад Кейптаўна).
Біялагічнае апісанне
Куст вышынёй ад 1 да 1,5 м з гладкім цэнтральным ствалом і шматлікімі галінамі. Лісце даўжынёй да 10 мм, падобнае на ігліцу: тонкае, мяккае, з вастрыём на канцы. Кветкі — з венчыкам матыльковага тыпу.
Хімічны склад
Расліна змяшчае розныя фітахімічныя кампаненты, напрыклад, асплацін, нотафагін, кверцэцін. Апошні з'яўляецца біялагічна актыўнам рэчывам, якое валодае спазмалітычнай, супрацьзапаленчай, антыаксідантнай, дыурэтычнай і проціпухліннай уласцівасцямі.
Выкарыстанне
Расліна здаўна выкарыстоўваецца для падрыхтоўкі гарбаты, вядомай пад назвай ройбас (ройбуш). З сярэдзіны XX стагоддзя для атрымання сыравіны для вытворчасці напою пачалося прамысловае культываванне расліны[1].
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads